Партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі (Я. П. Урбановіч, М. У. Сенькін)
| Партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі | |
|---|---|
| Гады існавання | 1943—1944 |
| Краіна |
|
| Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
| Уваходзіць у | Брэсцкае партызанскае злучэнне |
| Тып | партызаны |
| Функцыя | змаганне з акупантамі |
| Дыслакацыя | Бярозаўскі, Косаўскі, Пружанскі, Ружанскі, Слонімскі раёны |
| Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
| Удзел у | |
| Камандзіры | |
| Вядомыя камандзіры | |
Партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі — партызанская брыгада, створаная ў чэрвені 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Бярозаўскага, Косаўскага, Пружанскага, Ружанскага, Слонімскага раёнаў.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Брыгада была створана на базе атрадаў імя Дзімітрава (арганізаваны ў красавіку 1942), імя Суворава, імя Кірава (арганізаваны ў лютым 1943), імя Чкалава, «Савецкая Беларусь» (арганізаваны ў верасні 1942) і дыверсійнай групы М. Ф. Новіка. У чэрвені — жніўні былі створаны атрады імя Дзмітрыя Пажарскага (пазней імя А. І. Калупаева) і імя Гастэла.
29 жніўня 1943 года атрады імя Суворава, імя Дзмітрыя Данскога і імя Чкалава былі пераданы для арганізацыі брыгады «Савецкая Беларусь».
Камандаванне
[правіць | правіць зыходнік]Камандзіры
[правіць | правіць зыходнік]- Язэп Паўлавіч Урбановіч (чэрвень — ліпень 1943, выконваў абавязкі);
- Мікалай Уладзіміравіч Сенькін (ліпень 1943 — ліпень 1944).
Камісары
[правіць | правіць зыходнік]- Сцяпан Філіпавіч Пацяруха (чэрвень — ліпень 1943);
- Канстанцін Дзям’янавіч Талочка (верасень — лістапад 1943, загінуў);
- Мірон Емяльянавіч Крыштафовіч (лістапад 1943 — ліпень 1944).
Начальнікі штаба
[правіць | правіць зыходнік]- Рыгор Кузьміч Дарафееў (ліпень — верасень 1943);
- Цімафей Спірыдонавіч Коваль (верасень 1943 — ліпень 1944).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Баявыя дзеянні партызаны праводзілі на чыгунках і шашэйных дарогах, зрывалі перавозкі, знішчалі баявую тэхніку і жывую сілу, маёнткі, апорныя пункты праціўніка. У красавіку 1943 года разбілі гарнізон у вёсцы Харошча Косаўскага раёна, у лістападзе вялі баі з карнікамі каля вёскі Бялавічы Косаўскага раёна, у лютым 1944 разбілі гарнізон у вёсцы Баравікі Слонімскага раёна.
Вясной 1943 года ў атрад імя В. П. Чкалава перайшоў радавы нямецкай арміі Феранц Малдавані, венгр па паходжанні[1].
11 ліпеня 1944 года партызанская брыгада (1537 партызан, атрады «Савецкая Беларусь», імя Дзімітрава, імя Кірава, імя Гастэлы) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У 1975 годзе каля вёскі Смаляніца Пружанскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Бригада им. П. К. Пономаренко Архівавана 17 лістапада 2020.
- ↑ Память: историко-документальная хроника Березовского района / Белорусская Советская Энциклопедия; Редкол.: И. П. Шамякин (главный редактор) и др. — Минск: Издательство «Белорусская Советская Энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1987. — 438, [1] с.: ил., цв. ил., портр., карты. — С. 116—118.