Перайсці да зместу

Партызанская брыгада імя С. М. Кірава (А. П. Савіцкі, Ф. І. Лісовіч)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партызанская брыгада імя С. М. Кірава
Гады існавання 1943 — 1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Пінскае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 1265 партызан (8 ліпеня 1944)
Дыслакацыя Лунінецкі і Ленінскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры

Партызанская брыгада імя С. М. Кіравапартызанская брыгада створаная ў ліпені 1943 года на базе атрада імя Кірава (арганізавана ў чэрвені 1942 года). Дзейнічала на тэрыторыі Лунінецкага і Ленінскага раёнаў. 8 ліпеня 1944 года брыгада (1265 партызан, тры атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

  • Партызанскі атрад «За Радзіму»;
  • Партызанскі атрад імя Кірава;
  • Партызанскі атрад імя Сталіна.
  • Фёдар Іванавіч Лісовіч;
  • Рыгор Пятровіч Швец.

Начальнікі штаба

[правіць | правіць зыходнік]
  • А. І. Кубасаў.

Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгуначных участках МікашэвічыПінск, ЛунінецМалькавічы і шашэйных дарогах. Удзельнічалі ў аперацыі «рэйкавая вайна». Падрыўная група атрада імя Кірава пусціла пад адхон больш за 20 эшалонаў з жывой сілай і тэхнікай. Знішчылі 38 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі, 90 аўтамашын, патапілі 8 баржаў, паромаў, катэраў, падарвалі 23 чыгуначныя масты. З атрадамі імя М. Ц. Шыша і «Камарова» (В. З. Каржа) разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Лунін, Бастынь, Парахонск (жнівень 1942 года), Ленін (верасень 1942, Ленінскі бой), чыгуначнай станцыі Сінкевічы (кастрычнік 1942 года, Сінкевіцкая аперацыя), дзе знішчылі станцыйную гаспадарку, эшалон з боепрыпасамі. У студзені — сакавіку 1943 года вялі баі з карнікамі каля вёсак Рыдзігерава, Флярова, Манасеева, Чарабасава Лунінецкага раёна. У красавіку — ліпені 1944 года правялі засадныя баі каля вёсак Сошна, Малькавічы, Задуб’е, Бастынь, Бакінічы, Мелясніца, Красцінава і іншых, мініравалі шляхі адступлення нямецкіх часцей. У ліпені 1944 разам з Чырвонай Арміяй вялі баі на чыгуначным участку БастыньДзятлавічы.

У 1964 годзе ў горадзе Лунінцы ў гонар брыгады ўстаноўлена мемарыяльная дошка.