Партызанская брыгада імя У. І. Леніна (В. А. Васільеў)
| Партызанская брыгада імя В. І. Леніна | |
|---|---|
| Гады існавання | 1943—1944 |
| Краіна |
|
| Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
| Уваходзіць у | Пінскае партызанскае злучэнне |
| Тып | партызаны |
| Функцыя | змаганне з акупантамі |
| Колькасць | 1074 партызан (7 ліпеня 1944 года) |
| Дыслакацыя | Ганцавіцкі і Целяханскі раёны |
| Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
| Удзел у | |
| Камандзіры | |
| Вядомыя камандзіры | Васіль Аляксеевіч Васільеў |
Партызанская брыгада імя У. І. Леніна — партызанская брыгада, створаная ў красавіку 1943 года на базе атрадаў В. А. Васільева — І. В. Зібарава (арганізаваны ў сакавіку 1942 года) і імя Чапаева (арганізаваны ў снежні 1942 года). Дзейнічала на тэрыторыі Ганцавіцкага і Целяханскага раёнаў. 7 ліпеня 1944 года брыгада (1074 партызан, чатыры атрады і кавалерыйскі эскадрон) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]- партызанскі атрад імя Чапева;
- партызанскі атрад імя Дзяржынскага;
- партызанскі атрад імя Фрунзе;
- партызанскі атрад імя Кутузава;
- кавалерыйскі эскадрон.
Камандаванне
[правіць | правіць зыходнік]Камандзір
[правіць | правіць зыходнік]- Васіль Аляксеевіч Васільеў (красавік 1943 — ліпень 1944).
Камісар
[правіць | правіць зыходнік]- Іван Васілевіч Зібараў (красавік 1943 — ліпень 1944).
Начальнік штаба
[правіць | правіць зыходнік]- Мікалай Дзмітрыевіч Кісцюнін (красавік 1943 — ліпень 1944).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У чэрвені — ліпені 1942 года атрад Васільева разбіў гарнізоны і паліцэйскія ўчасткі ў вёсках Хомск Драгічынскага, Адрыжын Іванаўскага, у кастрычніку — у вёсцы Чудзін (Чудзінскі бой) Ганцавіцкага раёнаў, у гарадскі пасёлку Чырвоная Слабада (Чырвонаслабодскі бой). У верасні — кастрычніку 1942 года атрад Васільева вёў баі з карнікамі каля вёсак Колкі Клецкага, Старына і Смалічы Чырвонаслабодскага раёнаў, у студзені 1943 каля хутара Дубіца, вёскі Гаўрыльчыцы, у ліпені каля вёскі Дабромысль Целяханскага раёна, у студзені 1944 года каля вёсак Вялікія і Малыя Чучавічы Лунінецкага раёна. Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунках і шашэйных дарогах. У ноч на 6 жніўня 1943 года на чыгунцы Лунінец — Баранавічы падарвалі больш за 1,9 тысяч рэек, у верасні 1943 года — больш за 3 000 рэек. У лютым 1944 года разбілі нямецкі гарнізон у вёсцы Дзяніскавічы, у маі напалі на станцыю Люсіна Ганцавіцкага раёна. Разам з часцямі Чырвонай Арміі вялі баі каля станцый Люшча, Бастынь, вёсак Перахрэсце (дарога Лунінец — Багданаўка), Альшанка.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У 1944 годзе ў вёсцы Чудзін Ганцавіцкага раёна ў гонар брыгады і ў 1961 годзе ў гарадскім пасёлку Чырвоная Слабада Салігорскага раёна ў гонар атрада Васільева ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Партизанская бригада имени В. И. Ленина Архівавана 13 мая 2022.