Партызанская брыгада імя газеты «Правда»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партызанская брыгада імя газеты «Правда»
Гады існавання 1943—1944
Краіна  Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Тып партызаны
Функцыя барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі
Колькасць 983 партызаны (3.7.1944)
Дыслакацыя Чэрвеньскі раён
Войны Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры С. Т. Кузняцоў

Партызанская брыгада імя газеты «Правда»партызанская брыгада, створаная ў кастрычніку 1943 года на базе атрадаў «Правда» (арганізаваны ў красавіку 1942 года), «Перамога» (арганізаваны ў сакавіку 1943 года на базе групы, якая дзейнічала са студзеня 1942) і імя Калініна. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Чэрвеньскага раёна. 3 ліпеня 1944 года брыгада (983 партызаны, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

  • атрад імя газеты «Правда»;
  • атрад «Перамога»;
  • атрад імя Калініна;
  • атрад імя Панамарэнкі.

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзір[правіць | правіць зыходнік]

Камісары[правіць | правіць зыходнік]

  • С. Е. Данільчык;
  • П. І. Багамолаў

Начальнікі штаба[правіць | правіць зыходнік]

  • П. І. Багамолаў;
  • Р. Я. Герцовіч.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Партызаны вялі баі з нямецкімі гарнізонамі ў Смілавічах, вёсках Дукаўка, Блонь і іншых, удзельнічалі ў «рэйкавай вайне». 23 чэрвеня — 3 ліпеня 1944 года вялі баі з нямецкай арміяй, якая адступала. З часцямі Чырвонай Арміі 3 ліпеня 1944 вызвалілі вёску Дукаўка.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 1975 годзе ў вёсцы Клінок Чэрвеньскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]