Партызанская брыгада (СССР, 1941—1944)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Партызанская брыгада — арганізацыйная форма савецкіх партызанскіх частак (19411944), асноўная форма на тэрыторыі БССР пасля вясны 1942.

На тэрыторыі БССР, першае злучэнне, колькасна і структурна падобнае да партызанскай брыгады, — «Гарнізон Паўлоўскага» — было створана ў студзені 1942, у Акцябрскім раёне Палескай вобласці. У красавіку 1942 года створаны 1-я Беларуская партызанская брыгада і партызанская брыгада «Аляксея» на базе атрадаў, якія дзейнічалі ў Суражскім і сумежных з ім раёнаў Віцебскай вобласці. Усяго на тэрыторыі Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну дзейнічала 199 брыгад і 14 палкоў, якія пасля злучэння з Чырвонай Арміяй вызначаны БШПР як брыгады

Асаблівы націск на стварэнне брыгад быў пачаты з 1942, у мэтах паляпшэння наступальных магчымасцяў партызанскіх частак, іх супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння, сувязі і забеспячэння.

Брыгады былі атраднага (радзей батальённага) складу, ядналі ў асноўным 3-7 атрадаў, мелі ад некалькіх соцень да некалькіх тысяч байцоў. Структурную асаблівасць мелі брыгады створаныя ў лістападзе 1942 — сакавіку 1943 гадоў Клічаўскім аператыўным цэнтрам, у якіх адзін з атрадаў быў галоўным, а яго камандаванне і штаб адначасова былі камандаваннем і штабам брыгады. Кіраўніцтва брыгады звычайна складалася з камандзіра, камісара, начальніка штаба, намесніка камандзіра па разведцы, дыверсіях, памошніка камандзіра п забеспячэнню, начальніка медыцынскай службы, намесніка камісара па камасмолу. У большасці брыгад былі штабныя роты, ці ўзводы сувязі, аховы, радыёстанцыя, падпольныя друкарні, у многіх — свае шпіталі, майстэрні па рамонту зброі і маёмасці, узводы боезабеспячэння, пасадачныя пляцоўкі для самалётаў. Брыгады мелі зоны баявой дзейнасці, асноўныя і запасныя базы, стваралі вузлы супраціўлення, заставы, сістэму апорных і назіральных пунктаў, разгалінааную сетку сувязных, скрытыя рэзервы, атрады і групы мясцовай самаабароны, сямейныя атрады і лагеры, наладжвалі прамысловую вытворчасць, якая задавльняла патрэбы партызан і насельніцтва. Баявую і палітычную дзейнасць партызанскіх брыгадна акупіраванай тэрыторыі Беларусі накіроўвалі ЦК КП(б)Б, ЦШПР, БШПР,падпольныя абкомы, райкомы і міжрайкомы партыі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.:І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
  • Манаенкаў А. Л. Партызанская брыгада ў Вялікую Айчынную вайну // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12. — Мінск: БелЭн, 2001. — 560 с. С.114. ISBN 985-11-0198-2 (т.12)
    • Артыкул цытуе: Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945: Энцыкл. Мн., 1990. С.398—452.