Партызанская брыгада (СССР, 1941—1944)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Партызанская брыгада — арганізацыйная форма савецкіх партызанскіх частак (19411944), асноўная форма на тэрыторыі БССР пасля вясны 1942.

На тэрыторыі БССР, першае злучэнне, колькасна і структурна падобнае да партызанскай брыгады, — «Гарнізон Паўлоўскага» — было створана ў студзені 1942, у Акцябрскім раёне Палескай вобласці.

Брыгада налічвала ад некалькіх соцень да некалькіх тысяч байцоў, зведзеных у 3—7 атрадаў (радзей называных батальёнамі).

Асаблівы націск на стварэнне брыгад быў пачаты з 1942, у мэтах паляпшэння наступальных магчымасцяў партызанскіх частак, іх супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння, сувязі і забеспячэння.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Манаенкаў А. Л. Партызанская брыгада ў Вялікую Айчынную вайну // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12. — Мінск: БелЭн, 2001. — 560 с. С.114. ISBN 985-11-0198-2 (т.12)
    • Артыкул цытуе: Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945: Энцыкл. Мн., 1990. С.398—452.