Перайсці да зместу

Партызанская група (СССР, 1941—1944)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Партызанская група — найменшая арганізацыйная форма савецкіх партызанскіх частак, асноўная арганізацыйная форма ў пачатковы перыяд партызанскай вайны ў нямецкім тыле (19411942).

Партызанскія групы фарміраваліся савецкімі і партыйнымі органамі, на акупаваных нямецкімі войскамі тэрыторыях, а таксама ў савецкім тыле. Паводле задачы і складу, існавалі адмысловыя віды партызанскіх груп: «спецыяльныя» (НКУС)[1], дыверсійныя, рзведвальныя і іншыя.

Увесну 1942, з наплывам жывой сілы ў партызанскія часткі, а таксама з выхадам гарадскіх падпольных груп у лясы, колькасць партызанскіх груп рэзка ўзрасла, і групы пачалі перафарміроўвацца ў партызанскія атрады. За час зімы 1941—вясны 1942 з груп былі сфарміраваны 150 новых атрадаў, за лета 1942 — яшчэ 121.

Зноскі

  1. Паводле артыкула Манаенкава, на тэрыторыі БССР дзейнічалі 11 спецыяльных груп НКУС БССР, пераважна ў 19431944, таксама ў 1942.
  • А. Л. Манаенкаў. Партызанская група ў Вялікую Айчынную вайну // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12. — Мінск: БелЭн, 2001. — 560 с. С.123. ISBN 985-11-0198-2 (т.12)
    • Артыкул цытуе: Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945: Энцыкл. Мн., 1990. С.452—453.