Партызанскі Народны крыж
| Партызанскі Народны крыж | |||
|---|---|---|---|
|
|
|||
| Краіна |
|
||
| Тып | крыж[d] | ||
| Кім уручаецца | Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі | ||
| Аўтар праекта | Геральдычная Рада | ||
| Дата заснавання | 2 сакавіка 2023 | ||
| Статус | Уручаецца | ||
Партызанскі Народны Крыж — нагрудны ганаровы знак. З’яўляецца ўзнагародай Аб’яднанага пераходнака кабінета Беларусі. Афіцыйная дата заснавання — 2 сакавіка 2023 года. Дызайн узнагароды быў распрацаваны Геральдычнай Радай.
Крыж уручаецца разам з пасведчаннем аб узнагароджанні і ўзнагародным лістом[1].
Уручэнне
[правіць | правіць зыходнік]Згодна з афіцыйнымі звесткамі АПКБ, узнагарода прызначана для ўшанавання асоб, якія ўдзельнічалі ў беларускам партызанскім і падпольным руху, а таксама праводзілі акцыі, накіраваныя на аслабленне і ліквідацыю ўлады акупацыйнай адміністрацыі[2][3].
Дызайн
[правіць | правіць зыходнік]Аверс уяўляе сабой крыж серабрыстага колеру з размешчаным на нім па цэнтры гербам «Пагоня». Пад гербам размешчаны чэрап з косткамі, паміж канцамі крыжа па дыяганалі — два мячы серабрыстага колеру[2]. Рэверс змяшчае надпіс «Ніколі ня быць у няволі», пад якім знаходзіцца нумар узнагароды[2]. Надпіс уяўляе сабой адаптаваную цытату з песні «Лясная песня» на словы Адама Русака і музыку Уладзіміра Алоўнікава, прысвечаную беларускім партызанам[4].
Крыж выраблены з латуні і пакрыты серабром 925 пробы. Мацуецца ўзнагарода да адзення адмысловай шпількай. У склад латуні таксама дададзены метал з расійскіх танкаў, якія былі пабдітыя падчас вайны ва Украіне[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Крыж з «Пагоняй». Аб’яднаны пераходны кабінет заснаваў узнагароду для беларускіх партызан і падпольшчыкаў . Наша Ніва (2 сакавіка 2023). Праверана 4 лютага 2025.
- ↑ а б в г Аб’яднаны пераходны кабінэт Беларусі заснаваў новую ўзнагароду — «Партызанскі Народны Крыж» . Радыё Свабода (2 сакавіка 2023). Праверана 3 лютага 2025.
- ↑ Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі заснаваў новую ўзнагароду . Радыё Рацыя (2 сакавіка 2023). Праверана 3 лютага 2025.
- ↑ ОПК учредил награду для беларусских партизан (руск.). reform.news (2 сакавіка 2023). Праверана 4 лютага 2025.