Партызанскі атрад (СССР, 1941—1944)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

ПАРТЫЗАНСКІ АТРАД, асноўная арганізацыйная форма савецкіх партызанскіх частак (19411944).

Партызанскі атрад звычайна складаўся з ~100 чал., мог налічваць да некалькіх соцень чал. Асабовы склад звычайна зводзіўся ў 3—4 роты, па 3 узводы, па 3 аддзяленні. На чале атрада стаялі камандзір і камісар. Ім дапамагалі начальнік штаба, а таксама намеснікі па разведцы, дыверсіях і гаспадарчай частцы з іх адпаведнымі падраздзяленнямі. Большыя атрады маглі мець мелі кулямётныя і мінамётныя падраздзяленні.

Кожны атрад меў першасныя арганізацыі Камуністычнай партыі і Камсамолу.

Беларускі штаб партызанскага руху класіфікаваў атрады паводле іх колькаснага складу: 100—150, 151—350, 351 і больш.

Паводле сваіх задач, атрады бывалі: звычайныя (унітарныя), дыверсійна-разведвальныя, кавалерыйскія, артылерыйскія, штабныя, запасныя, мясцовай абароны, маршавыя.

На тэрыторыі БССР[1] у 19411944 дзейнічалі 1255 розных атрадаў, большасць з іх у складзе партызанскіх брыгад, а 203 — асобна.

Большы атрад, у пэўных умовах, мог быць разгорнуты ў партызанскую брыгаду, або ў партызанскі полк[2]

Зноскі

  1. У межах 1941.
  2. Напрыклад, некаторыя атрады па 800 і болей чал., якія дзейнічалі ў Магілёўскай вобласці з жніўня 1943.

  • А.Л. Манаенкаў. Партызанскі атрад у Вялікую Айчынную вайну // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12. — Мінск: БелЭн, 2001. — 560 с. С.124. ISBN 985-11-0198-2 (т.12)
    • Артыкул цытуе: Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945: Энцыкл. Мн., 1990. С.456—474. Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июль 1941—июль 1944). — Мн., 1983.