Партызанскі полк (СССР, 1941—1944)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Партызанскі полк — арганізацыйная форма савецкіх партызанскіх частак (19411944).

Колькасны склад, узбраенне і схема камандавання партызанскага палка былі, у асноўным, такімі ж, як і ў партызанскай брыгады, з той розніцай, што полк арганізацыйна складаўся з батальёнаў, рот, узводаў і аддзяленняў. Полк меў штаб, 1 ці 2 дыверсійныя ўзводы, падраздзяленні забеспячэння. Артылерыя і станковыя кулямёты маглі зводзіцца ў асобную роту, або размяркоўваліся па ротах як чацвёртыя агнявыя ўзводы. Некаторыя палкі мелі шпіталі, аэрадромы або зоны прыму грузаў з паветра.

На тэрыторыі БССР[1] партызанскія палкі арганізоўваліся рэдка. У 19411944 гадах тут дзейнічалі 14 палкоў, з іх 3 асобна і 11 у складзе ваенна-аперацыйных груп.

Пасля злучэння з Чырвонай Арміяй, Беларускі штаб партызанскага руху перакласіфікаваў свае партызанскія палкі ў брыгады.

Зноскі

  1. У межах 1941 года.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • А.Л. Манаенкаў. Партызанскі полк у Вялікую Айчынную вайну // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12. — Мінск: БелЭн, 2001. — 560 с. С.132—133. ISBN 985-11-0198-2 (т.12)
    • Артыкул цытуе: Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945: Энцыкл. Мн., 1990. С.476—479.