Дом кіно (Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Партызан (кінатэатр, Мінск))
Jump to navigation Jump to search
Кінатэатр
Дом кіно
53°55′50,13″ пн. ш. 27°36′38,97″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Дата заснавання 11 верасня 2005
Стан Працуе

Дом кіно (Мінск)
Дом кіно
Дом кіно

«Дом кіно» — шырокафарматны кінатэатр, размешчаны па адрасе: горад Мінск, вуліца Талбухіна, дом 18. Адкрыўся 11 верасня 2005 года пасля рэканструкцыі сталічнага кінатэатра «Партызан».

Апісанне і характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

У кінатэатры 1 камфортная кіназала з мяккімі тэатральнымі крэсламі на 584 месцы (14 радоў). У адрозненне ад іншых кінатэатраў Мінска, мае VIP-рад (5 шэраг) на 26 месцаў, які аддзелены ад іншых шэрагаў перагародкамі вышынёй каля 1 метра і складаецца з крэслаў і канап. Паводле апісання на афіцыйным сайце, у зале ёсць месцы для інвалідаў. Магчыма, для гэтай мэты выкарыстоўваюцца крэслы і канапы VIP-рада.

Тэхнічнае абсталяванне складаюць магутная сістэма аб'ёмнага агучвання Dolby Digital EX, электронны кінапраектар KINOTON і лічбавы відэапраектар.

У кінатэатры размешчаны вестыбюль, канферэнц-зала (на 40-50 чалавек), фае на 2 паверсе, у якім выстаўляюцца карціны розных мастакоў (інсталяцыі змяняюцца).

Кінатэатр «Дом кіно» знаходзіцца ў муніцыпальнай уласнасці ўнітарнага прадпрыемства «Кінавідэапракат» Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Кінапраекты[правіць | правіць зыходнік]

У кінатэатры дзейнічае шэраг кінапраектаў:

  • «Канаманія» (сумесны праект з радыё «Мелодыі стагоддзя») — дэманстрацыя лепшых фільмаў Міжнароднага Канскага кінафестываля, перыядычнасць: 1-2 разы ў месяц, акрамя летняга перыяду;
  • «InterFilmWostok» / «ІнтэрФільмУсход» (моладзевы праект) — дэманстрацыя падборак розных праграм кароткаметражных прац з Міжнароднага Берлінскага кінафестываля кароткаметражнага кіно «ІнтэрФільмУсход», перыядычнасць: 1 раз у квартал;
  • «Фэст Новага Нямецкага Кіно» — дэманстрацыя найбольш яркіх нямецкіх карцін, якія ўдзельнічалі ў розных кінафестывалях, перыядычнасць: 1 раз у год у верасні;
  • «Акно ў Венецыю» — прадугледжвае паказ найбольш яркіх, наватарскіх і значных у мастацкім стаўленні кінакарцін, якія былі прадстаўлены на Міжнародным Венецыянскім кінафестывалі, перыядычнасць: па меры паступлення фільмаў у пракат (2-4 паказы ў год);
  • «КінаАрт па-беларуску» (сумесны праект з Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў) — прадугледжвае паказ кароткаметражных фільмаў беларускіх аўтараў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]