Партыя БНФ

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Партыя БНФ
Лагатып
Лідар:

Аляксей Янукевіч

Дата заснавання:

1993

Штаб-кватэра:

Мінск, вул. Чарнышэўскага 3-39

Ідэалогія:

нацыянал-дэмакратыя

Саюзнікі і блокі:

«Народная кааліцыя 5+», Асамблея дэпутатаў мясцовых Саветаў, Каардынацыйная рада дэмакратычных сіл, Каардынацыйная рада апазіцыйных палітычных партый, Кааліцыя «За незалежнасць», «Беларускі незалежніцкі блок»

Дэвіз:

«Жыве Беларусь!»

Месцаў у Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу:
0 / 110
Сайт:

http://narodny.org/

Беларускі народны фронт — беларуская партыя заснаваная ў 1993 годзе. Партыя грунтавалася на грамадскім руху Беларускі народны фронт «Адраджэньне», які быў заснаваны ў 1988 годзе і выступаў за незалежнасць Беларусі, дэмакратызацыю ўлады, адраджэнне беларускай мовы і культуры. Лідарам партыі быў Зянон Пазняк. Партыя з'яўляецца членам Міжнароднага дэмакратычнага саюза (IDU) з 2007 г.[1]

Партыя карысталася значнай папулярнасцю ў канцы 1980-х — пачатку 1990-х. Аднак пасля здабыцця Беларуссю незалежнасці папулярнасць партыі стала паступова памяншацца. Аднак, згодна з вынікамі лабараторыі Дэвіда Ротмана, з верасня 1994 адбываўся павольны рост рэйтынгу парртыі з 10,6% да 13,1%[2]. Так напрыклад на выбарах у Вярхоўны Савет XIII-га скликання ў 1995 партыя не заваявала ні аднаго мандата[3]. Пасля правалу на гэтых выбарах частка кіраўніцтва партыі падало ў адстаўку, у тым ліку Вінцук Вячорка — глава палітычнай камісіі БНФ. 10 лютага 1996 на сойме партыі было заяўлена аб пераходзе да непарламенцкай формы дзейнасці з мэтай адстаўкі прэзідэнта.

Як паказалі сацыялагічныя даследаванні, праведзеныя Інстытутам сацыяльна-палітычных даследаванняў у 1997 г., рэйтынг БНФ складаў 3,7%[4]. V з'езд партыі (чэрвень 1997) падкрэсліў, што «на першы план выходзяць іншыя метады барацьбы за вызваленне Беларусі — метады шырокага, масавага нацыянальна-вызваленчага руху». У рэзалюцыі з'езда гаварылася, што рух будзе выбіраць «канкрэтную тактыку дзеянняў з улікам сітуацыі»[5].

16 мая 1999 г. апазіцыйныя партыі арганізавалі «альтэрнатыўныя прэзідэнцкія выбары» на якіх кандыдатамі высоўваліся Пазняк і Чыгір. Аднак Пазняк зняў сваю кандыдатуру матываваўшы гэта шматлікімі парушэннямі падчас падрыхтовак і правядзенні выбарнай кампаніі з боку старшыні «альтэрнатыўнага» Цэнтрізберкома Віктара Ганчара. Гэтае рашэнне фактычна пазбавіла сэнсу ўсё мерапрыемства і падвергнулася жорсткай крытыцы часткі членаў партыі. У выніку супярэчнасці ўсярэдзіне партый яшчэ больш паглыбіліся і ў снежні 1999 г. на на VI з'ездзе здзейсніўся раскол. Лідарам партыі БНФ быў абраны Вінцук Вячорка, а Зянон Пазняк разам з часткай ранейшых членаў БНФ утварылі новую партыю — Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя - БНФ. Пасля расколу рэйтынг БНФ значна зваліўся. Паводле дадзеных на канец 2003 г., партыю БНФ падтрымлівала 2,5 % рэспандэнтаў, а КХП-БНФ — 1,8 %[6].

Пасля з'яўлення ўказу аб абмежаваннях на выкарыстанне слоў «Беларускі» і «Нацыянальны» у назвах арганізацый[7] партыя змяніла назву на «Партыя БНФ». 15 ліпеня 2001 лідары партыі БНФ сумесна з Аб'яднанай грамадзянскай партыяй, Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамадой, Беларускай партыяй працы, Партыяй камуністаў беларускай падпісалі пагадненне аб «агульнай стратэгіі супрацьдзеяння правядзенню рэферэндума для працягу прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Лукашэнкі». 22 ліпеня лідары БНФ, АГП, БСДГ, БПП, ПКБ уклалі пагадненне аб аб'яднанні намаганняў супраць «трэцяга тэрміна» з дэпутацкай групай «Рэспубліка»

Партыя БНФ збліжаецца з АГП, гэтыя дзве партыі найбольш актыўна працуюць у КРДС. У 2001 годзе структуры БНФ працуюць над вылучэннем кандыдата ў прэзідэнты Сямёна Домаша, пастом — адзінага кандыдата ад дэмакратычных сіл Уладзіміра Ганчарыка.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2001 на партыя апынулася на мяжы расколу. У ёй выявіліся супярэчнаасці паміж кіраўніцтвам партыі і прадстаўнікамі больш радыкальнай плыні — рухам «Малады фронт», які падтрымліваў намеснік старшыні БНФ Вячаслаў Сіўчыык. Першапачатковай прычынай канфлікту стала пастанова сойма БНФ аб скасаванні 30% квоты для «Маладога фронту» на з'ездзе партыі. Гэта прывяло да таго, што ў 2003 партыя разарвала стасункі з моладзевай арганізацыяй «Малады фронт» і, у рэшце рэшт, адзін з лідараў «маладафронтаўцаў» П. Севярынца быў выключаны з партыі.

Супярэчнасці ўнутры БНФ праявіліся зноў у верасні 2002, калі група рэгіянальных кіраўнікоў выступіла з адкрытым лістом, дзе выказваўся недавер кіраўніцттву партыі, якое звінавачвалася ў непадконтральнасці фінансавай дзейнасці, непаслядоўнасці ў адстойванні інтарэсаў партыі і ў мэтанакіраваным «выцісканні» з партыі апанентаў кіраўніцтва. Кіраўніцтва БНФ успрыняло гэту крытыку як спробу раскола партыі, у чым зноў звінаваціла В. Сіўчыка. У выніку ў лютым 2003 В. Сіўчык быў выключаны з партыі.

На парламенцкіх выбарах 2004 ад партыі БНФ членамі акруговых выбарчых камісій сталі толькі 2 чал. 29 жніўня 2004 адбыўся VIII нечарговы з'езд партыі, на якім было вылучана 40 кандыдатаў партыйным вылучэннем, і 15 — праз збор подпісаў. Колькасцб кандыдатаў у дэпутаты ад партыі была значна скарочана ў выніку адмоў у рэгістрацыі, ад удзелу ў кампаніі, зняцця кандыдатуры на карысць іншых кандыдатаў, а таксама пазбаўленне рэгістрацыі найбольш актыўных кандыдатаў. Усяго, у бюлетэнях засталося толькі 30 кандыдатаў ад партыі БНФ.

7 верасня 2002 на паседжанні сойма партыі было пастаноўлена стварыць на базе Каардынацыйнай рпады дэмакратычных сіл грамадска-палітычны блок «За незалежнасць без дыктатуры». 1 снежня 2002 адбыўся нечарговы з'езд Партыі БНФ і БНФ «Адраджэньне», на якім упершыню з 1993 была прынята новая праграма. У праекце, падрыхтаваным В. Вячоркам, ставілася мэта дабіцца ўваходу Беларусі ў НАТА і Еўрапейскі саюз, а таксама прадугледжвалася ўвядзенне ў Беларусі парламенцкай рэспублікі з пераважна прадстаўнічай роляй прэзідэнта. Альтэрнатыўная праграма намесніка старшыні партыі П. Севярынца, згодна з якой меркавалася ператварыць партыю ў масавы рух супраціву, была адхілена. 14 снежня пастановай сойма, партыя разарвала ўзаемадачыненні з Кааржынацыйнай раадай апазіцыйных палітычных партый. Паводле В. Вячоркі,

" КРАПП, на жаль, ператварылася ў поле для інтрыгаў, канфліктаў і падседжваньняў, перадусім з боку некаторых партыяў сацыял-дэмакратычнай часткі спэктру "

[8]

На выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 2003 партыя БНФ вылучыла 154 кандыдата, з якіх было зарэгістравана 107 кандыдатаў. У першым туры галасавання партыя БНФ атрымала 11 дэпутатаў.

У 2006 партыя разам з іншымі дэмакратычнымі рухамі высоўвае на пасаду прэзідэнта Аляксандра Мілінкевіча.

16 мая 2009 на паседжанні сойма партыі было прынята рашэнне, што 5 і 6 верасня 2009 пройдзе 12-ы з'езд Партыі БНФ. На гэтым з'ездзе быў абраны новы старшыня — 33-гадовы Аляксей Янукевіч. За яго прагаласавалі 174 дэлегаты, за Баршчэўскага — 144. З'езд Партыі БНФ зацвердзіў намеснікамі старшыні Аляксея Янукевіча прапанаваныя ім кандыдатуры — Рыгора Кастусёва, Ігара Лялькова.

Меркаванні[правіць | правіць зыходнік]

Журналіст Аляксандр Тамковіч ацэніў у верасні 2010 года, што адной з галоўных праблем Партыі БНФ з'яўлаецца кіраванне ўвагі яе дзеячаў на ўнутраныя канфлікты, а не на палітычную барацьбу супраць улады. Гэта вядзе на выключання з радаў партыі асоб з поглядамі рознымі за кіраўніцтва, а ў наступстве, да больш і больш глыбокай маргіналізацыі ўсей партыі на беларускай палітычнай сцэне[9].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. http://naviny.by/rubrics/politic/2007/11/02/ic_articles_112_153738/
  2. Звязда. — 1995. — №. — 17 мая. — С.
  3. http://www.hrights.ru/text/belorus/b18/Chapter12.htm
  4. Народная газета. — 1998. — №. — 10 студзеня. — С.
  5. Свабода. — 1997. — №. — 24 чэрвеня. — С.
  6. http://www.nz-online.ru/index.phtml?aid=25010788
  7. http://pravo.by/webnpa/text_txt.asp?RN=P30500247
  8. Згода. — 2002. — №. — 20—27 снежня. — С.
  9. Аляксандр Тамковіч: Арытмія, альбо Код супраціву. Смаленск: Родіна, 2012, с. 91. ISBN 978-5887-73562-7

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]