Партыя нацыяналістычнага руху
| Партыя нацыяналістычнага руху | |
|---|---|
| турэцк.: Milliyetçi Hareket Partisi | |
| | |
| Лідар | Дэўлет Бахчэлі |
| Заснавальнік | Алпарслан Цюркеш |
| Дата заснавання | 9 лютага 1969 |
| Штаб-кватэра |
|
| Краіна | |
| Ідэалогія |
турэцкі нацыяналізм панцюркізм антыкамунізм еўраскептыцызм |
| Саюзнікі і блокі | Партыя справядлівасці і развіцця |
| Маладзёжная арганізацыя | Шэрыя ваўкі |
| Колькасць членаў | 407 138 (2014) |
| Месцаў у ВНС |
48 / 600 |
| Партыйны друк | штодзённая газета "Ortadoğu" |
| Постаці | члены партыі ў катэгорыі (2 чал.) |
| Сайт | www.mhp.org.tr |
Партыя нацыяналістычнага руху (турэцк.: Milliyetçi Hareket Partisi, MHP) — ультраправая палітычная партыя Турэцкай Рэспублікі. Створана ў 1969 годзе Алпарсланам Цюркешам на аснове Рэспубліканскай сялянскай нацыянальнай партыі. Стаіць на пазіцыях панцюркізму і праварадыкальнай ідэалогіі Трэцяга шляху. У 1970-я акцэнтавала антыкамунізм і антысаветызм, удзельнічала ў сістэме Гладыа. Забароненая пасля ваеннага перавароту 1980 года. Аднавіла дзейнасць пры вяртанні да канстытуцыйных парадкаў. У 1990-х пераключылася на супрацьдзеянне курдскаму сепаратысцкаму руху. Займае вельмі правы фланг турэцкай палітычнай сістэмы. Знаходзіцца ў апазіцыі да кіруючай традыцыяналісцкай Партыі справядлівасці і развіцця. Валодае ваенізаванай моладзевай арганізацыяй Шэрыя ваўкі. Пасля скону Алпарслана Цюркеша старшынёй партыі з’яўляецца Дэўлет Бахчэлі.