Партыя рабочага абнаўлення

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партыя рабочага абнаўлення
Дата заснавання 1997
Штаб-кватэра Бразілія, Бразілія
Краіна
Ідэалогія нацыянал-кансерватызм, бразільскі нацыяналізм[d], антыкамунізм, правы папулізм[d], сацыяльны кансерватызм, эканамічны нацыяналізм[d], рабочы рух, мілітарызм, LGBT rights opposition[d] і Janismo[d]
Колькасць членаў 134 606
Сайт prtb.org.br
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Партыя рабочага абнаўлення (парт.: Partido Renovador Trabalhista Brasileiro, скарочана — PRTB) — правая палітычная партыя Бразіліі.

Партыя ўтворана ў 1994 годзе членамі былой Рэфармісцкай партыі, якія не ўвайшлі ў створаную на базе апошняй Прагрэсіўную партыю. Зарэгістравана ў 1997 годзе.

Належыць да трабалісцкай традыцыі Жэтуліу Варгаса, прытрымліваецца кансерватыўных, правапапулісцкіх і карпаратывісцкіх поглядаў.

У 2006 годзе ад партыі абраўся сенатарам экс-прэзідэнт Фернанду Колар ды Мелу, у 1992 годзе падвергнуты працэдуры імпічменту. Партыйны лідар Леві Фідэліс атрымліваў нязначную колькасць галасоў на прэзідэнцкіх выбарах 2010 і 2014 гадоў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]