Парыжскі метрапалітэн

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Парыжскае метро)
Jump to navigation Jump to search
Парыжскі метрапалітэн
Metro-M.svg
Інфармацыя
Краіна Сцяг Францыі Францыя
Горад Flag of Paris with coat of arms.svg Парыж
Дата адкрыцця 1900
Даўжыня ліній 215 км
Колькасць станцый 301
Колькасць ліній 16
Пасажырапаток за дзень 4,0 млн
Пасажырапаток за год 1472 млн
Схема ліній
200px

Парыжскі метрапалітэн (фр.: Métro de Paris; скарачэнне ад першапачатковай назвы «сталічная чыгунка» фр. chemin de fer métropolitain; словы «метрапалітэн»і «метро» атрымалі сусветнае распаўсюджванне менавіта дзякуючы парыжскаму метро) — сістэма хуткаснага падземнага грамадскага транспарту Парыжа. Уваход у метро пазначаны вялікі літарай «М». Сетка метро ахоплівае ўвесь Парыж і яго бліжэйшыя прыгарады. Метро пракладзена параўнальна неглыбока, глыбей размяшчаецца сетка прыгарадных электрычак RER, якая наскрозь перасякае французскую сталіцу некалькімі лініямі (А, B, C, D, E) пад зямлёй.