Парыжскі політэхнічны інстытут
Выгляд
| Парыжскі політэхнічны інстытут | |
|---|---|
| фр.: Institut polytechnique de Paris | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | фр.: Institut polytechnique de Paris |
| Міжнародная назва | англ.: Polytechnic Institute of Paris |
| Заснаваны | 2019 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Парыж |
| Сайт | ip-paris.fr |
Парыжскі політэхнічны інстытут (фр.: Institut polytechnique de Paris) — французская дзяржаўная эксперыментальная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Парыжы.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Установа, якая аб’ядноўвае 6 вядучых вышэйшых інжынерных школ Францыі, была створана 31 мая 2019 года на базе політэхнічнага інстытута, заснаванага яшчэ ў 1794 годзе.
Парыжскі політэхнічны інстытут аб’ядноўвае:
- Парыжскую політэхнічную школу,
- Нацыянальную вышэйшую школу перадавых тэхналогій,
- Нацыянальная школа мастоў і дарог
- Нацыянальную школу статыстыкі і эканамічнага адміністравання,
- Нацыянальную вышэйшую школу тэлекамунікацый і інш.
З-за статусу інстытута як эксперыментальнай установы, установы-кампаненты пакуль захоўваюць сваю юрыдычную самастойнасць.
15 верасня 2020 года Інстытут сумесна з HEC Paris заснаваў даследчы цэнтр штучнага інтэлекту Hi! PARIS.