Пары-Матч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пары-Матч
Тып Букмекерская кампанія
Заснаванне 1995
Размяшчэнне
Галіна ігральны бізнес
Колькасць супрацоўнікаў больш за 1500 (2015)
Сайт parimatch.by

Parimatch — міжнародны букмекерскі холдынг, галаўны офіс якога знаходзіцца на Кіпры ў горадзе Лімасол. Ен вядзе сваю дзейнасць анлайн і афлайн у многіх краінах свету дзякуючы міжнародным і лакальным ліцэнзіям. У прыватнасці, брэнд прадстаўлены і ў наступных краінах: Кіпр, Беларусь, Казахстан, Расія, Украіна, Танзанія і іншыя. Гэта адзін з найбольш вядомых брэндаў у індустрыі бэтынга на рынку Беларусі і СНД.

Кампанія была заснавана ў 1993 годзе, а пад брэндам пачала працу ў 2004 годзе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы пункт прыёму ставак у Беларусі быў адкрыты кампаніяй у 1993 годзе[1].

У 2000 годзе Parimatch пачынае прыём анлайн-ставак, стаўшы адной з першых букмекерскіх кампаній у СНД, якая дала спажыўцам такую ​​магчымасць.

У 2004 годзе кампанія пачала працу пад брэндам Parimatch, развіваючы кірунак анлайн.

Асноўная ўвага была нададзена тэхнічнаму ўдасканаленню, і ў выніку ў 2012 годзе абноўленую версію атрымаў сайт і розныя дадатковыя сэрвісы для кліентаў, у тым ліку мабільныя праграмы для iOS і Android.

Каманда кампаніі ў Беларусі — больш за 300 супрацоўнікаў у 28 гарадах[1].

6 лютага 2019 года Конар Мак-Грэгар становіцца брэнд-амбасадарам абноўленага Parimatch, сама кампанія праводзіць маштабны рэбрэндынг[2].

4 ліпеня 2019 года брэнд-амбасадарам Parimach становіцца Майк Тайсан[3].

Ліцэнзаванне[правіць | правіць зыходнік]

Кампанія ў Беларусі дзейнічае на падставе ліцэнзіі на права ажыццяўлення дзейнасці ў сферы ігральнага бізнесу, выдадзенага Міністэрствам па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь[4][5].

У рамках холдынгу дзейнасць ажыццяўляецца па міжнароднай ліцэнзіі Кюрасаа, якая з’яўляецца адным з найстарэйшых і найбольш стабільных пастаўшчыкоў паслуг у сферы eGaming[6].

Стаўкі на падзеі[правіць | правіць зыходнік]

Parimatch прымае ўсе стандартныя стаўкі на спорт, палітыку, шоу-бізнес і на такія падзеі, як конкурс песні Еўрабачанне, уручэнне Нобелеўскай прэміі або прэміі BBC. Максімальны выйгрыш можа дасягаць 200 тысяч долараў, а максімальны каэфіцыент у экспрэсе да 2000. Букмекерская кантора прапануе роспіс лініі амаль на ўсе віды спорту і чэмпіянаты, а таксама дае магчымасць зрабіць стаўку з форай (гандыкап). Прапануюцца такія віды ставак, як «ордынар», «сістэма», «экспрэс», і адмысловыя лініі з павышанымі каэфіцыентамі «экспрэс +».

Іншыя паслугі[правіць | правіць зыходнік]

«Пары-Матч» таксама з’яўляецца гульнявой кампаніяй. На сайце даступныя такія прадукты, як Покер, Казіно і Live Казіно. Покер-рум ад Parimatch уваходзіць у адну з найбуйнейшых сусветных сетак Ipoker, што дазваляе гульцам удзельнічаць ва ўсіх буйных турнірах і выйграваць квіткі на значныя афлайн чэмпіянаты. Казіно «Пары-Матч» прапануе мноства гульнявых аўтаматаў, а ў Live Казіно можна зрабіць стаўку на рулетцы або згуляць у блэк-джэк у рэальным часе і з рэальнымі сапернікамі. Па заявах афіцыйных прадстаўнікоў, у кампаніі працуе больш за 200 аналітыкаў і букмекераў, якія аналізуюць сітуацыю ў свеце спорту і даюць унікальныя каціроўкі на розныя падзеі.

Партнёрства[правіць | правіць зыходнік]

У Беларусі актыўна падтрымлівае спорт і спансіруе шмат федэрацый і чэмпіянатаў:

  • афіцыйны партнёр ФК БАТЭ;
  • афіцыйны партнёр БГК ім. Мяшкова;
  • афіцыйны партнёр Федэрацыі хакея Беларусі;
  • тытульны спонсар Парыматч-Экстралігі;
  • афіцыйны партнёр федэрацыі кіберспорту Беларусі;
  • афіцыйны партнёр Pavaga Gaming;
  • афіцыйны партнёр Чэмпіянату Беларусі па дрыфтынгу;
  • генеральны партнёр Акадэміі ММА.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • у 2014 годзе кампанія атрымала «золата» ў конкурсе «Лідар галіны 2014» сярод 34 букмекерскіх кампаній Беларусі[7][8].
  • у 2018 і 2019 гадах перамагла ў намінацыі «Букмекерская кампанія» ў прэміі «Выбар года»[7].
  • у 2019 годзе кампанія ўвайшла ў шорт-ліст прэміі ў галіне спартыўнага бізнесу і эфектыўнага кіравання спартыўнымі праектамі BISPO Awards 2019 адразу ў дзвюх намінацыях з лакальнымі кейсамі для Беларусі: «Найлепшы букмекерскі праект у спорце» і «Найлепшы спонсарскі праект у спорце»[9][10].
  • Букмекерская кампанія Parimatch увайшла ў шорт-ліст у чатырох розных намінацыях прэстыжнай прэміі SBC Awards 2019.[11]
  • у 2020 годзе на SBC Awards 2020 кампанія атрымала дзве прэстыжныя ўзнагароды «Employer of the Year» і «Leader of the Year».[12]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б О компании - Букмекерская контора Париматч(недаступная спасылка). pm.by. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2020. Праверана 28 студзеня 2020.
  2. Конор МакГрегор – новый бренд-амбассадор Parimatch (руск.). Информационно-аналитический портал Sostav.ua. Праверана 22 лютага 2019.
  3. Майк Тайсон став амбасадором української букмекерської компанії Parimatch (укр.). Centernews (5 ліпеня 2019). Праверана 13 снежня 2019.
  4. MTC. blocked.mts.ru. Праверана 28 студзеня 2020.
  5. Букмекеры Беларуси (руск.). News of Gambling. Праверана 28 студзеня 2020.
  6. Ліцэнзія БК Пары-Матч выдадзена Кюрасао (Curaçao)(недаступная спасылка)
  7. а б Официально: Parimatch - лучший букмекер Беларуси(недаступная спасылка). BY.Tribuna.com. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2020. Праверана 28 студзеня 2020.
  8. MTC. blocked.mts.ru. Праверана 28 студзеня 2020.
  9. Parimatch – единственная белорусская компания, попавшая в шорт-лист премии СНГ BISPO (руск.). hockey.by. Праверана 28 студзеня 2020.
  10. Дмитрий Сергев и Parimatch получили премию "Открытие года" на Bispo Awards (англ.)(недаступная спасылка). stavka.tv. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2020. Праверана 28 студзеня 2020.
  11. Parimatch увайшла у шорт-ліст у чатырох намінацыях SBC AWARDS 2019
  12. SBC Awards Winners 2020

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]