Парэцкі сельсавет (Дзятлаўскі раён)
Парэцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Дзятлаўскі раён |
Уключае | 27 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Хвінявічы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 299 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 1563 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Афіцыйны сайт |
Парэ́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Хвінявічы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Накрышкаўскі сельсавет у складзе Дзятлаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Накрышкі. З 8 студзеня 1954 года ў Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр перанесены ў вёску Парэчча, сельсавет перайменаваны ў Парэцкі сельсавет[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Слонімскага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Дзятлаўскага раёна. 20 сакавіка 1990 года цэнтр сельсавета быў перанесены ў вёску Хвінявічы.
13 ліпеня 2007 года ў склад сельсавета перададзены населеныя пункты — Гузні, Дзямянаўцы, Ліпічанская Пушча, Чырвоны Бор, Шаршні, Яблынька — ліквідаванага Дзямянавецкага сельсавета[2]. 28 жніўня 2013 года ў склад сельсавета перададзены населеныя пункты — Вялікая Воля, Гута, Капці, Навасёлкі, Руда Яварская — ліквідаванага Рудаяварскага сельсавета[3]. З 1 снежня 2019 года ў склад Парэцкага сельсавета з Беліцкага сельсавета Лідскага раёна была перададзена вёска Карытніца[4].
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Парэцкі сельсавет уключае 27 населеных пунктаў:
- Агароднікі — вёска.
- Аляксандравічы — вёска.
- Вялікая Воля — вёска.
- Ганчары — вёска.
- Гузні — вёска.
- Гута — вёска.
- Дзямянаўцы — вёска.
- Дубраўка — вёска.
- Жыбарты — вёска.
- Капці — вёска.
- Карытніца — вёска.
- Каўпінскія — вёска.
- Латышы — вёска.
- Ліпічанская Пушча — вёска.
- Навасёлкі — вёска.
- Навікі — вёска.
- Нагорнікі — вёска.
- Накрышкі — вёска.
- Парэчча — вёска.
- Разважжа — вёска.
- Раманавічы — вёска.
- Руда Яварская — вёска.
- Русакі — вёска.
- Хвінявічы — аграгарадок.
- Чырвоны Бор — вёска.
- Шаршні — вёска.
- Яблынька — вёска.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт) — 1281 чалавек[5], з іх 88,8 % — беларусы, 8,3 % — палякі, 2,6 % — рускія[6]; паводле перапісу 2019 года (26 населеных пунктаў) — 1299 чалавек[7].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 13 июля 2007 г. № 43 О решении вопросов административно-территориального устройства Дятловского района Архівавана 5 красавіка 2019.
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 251 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Дятловского района Гродненской области Архівавана 13 жніўня 2020.
- ↑ С 1 декабря текущего года изменятся границы Лидчины. Деревня Корытница будет включена в Дятловский район
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.