Парэчкі пушыстыя
| Парэчкі пушыстыя | |||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
|
Ribes spicatum Robson, 1796 | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
Парэ́чкі пушыстыя[1] (Ribes spicatum) — від кветкавых раслін роду Парэчкі (Ribes) сямейства Агрэставыя.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Куст да 1,5 м вышынёй, з моцнымі светла-карычневымі парасткамі і карой, пакрытай расколінамі. Пупышкі яйкападобна-канічныя 4—10 мм даўжынёй, бураватыя, прыціснутыя або трохі аддаленыя. Пупышкавыя лускі пакрытыя рэдкімі белымі валасінкамі, па краі раснічастыя. Ліставыя рубцы трохкутныя, адносна шырокія, светлыя, бледна-шэрыя. Плод — ягада чырвонага колеру, 5-8 мм у дыяметры, кіслая на смак.
Экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Расце ў іглічных, радзей лісцяных лясах на палянах, уздоўж берагоў рэк і азёр. Даволі рэдкі від, мае патрэбу ў ахове.
Таксанамія
[правіць | правіць зыходнік]Від Парэчкі пушыстыя ўваходзіць у род Парэчкі (Ribes) сямейства Агрэставыя (Grossulariaceae) парадку Каменяломнікакветныя (Saxifragales).
| яшчэ 14 сямействаў (па Сістэме APG III) |
||||||||||||
| парадак Каменяломнікакветныя | від Парэчкі пушыстыя | |||||||||||
| аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | семейство Агрэставыя | род Парэчкі |
||||||||||
| яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (па Сістэме APG III) |
яшчэ каля 150 відаў | |||||||||||
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Ribes pubescens
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Смородина колосистая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Смородина пушистая, или колосистая // Экологический центр «Экосистема»™, А. С. Боголюбов (руск.)