Парэчкі чорныя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Парэчкі чорныя
Ribes nigrum a1.JPG
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ribes nigrum L., 1753

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   24488
NCBI   78511
EOL   583204
GRIN   t:31845
IPNI   792873
TPL   kew-2426569

Парэ́чкі чорныя (Ribes nigrum) — лістападны куст від раслін роду парэчкі (Ribes) манатыпнага(руск.) бел. сямейства агрэставыя (Grossulariaceae)[3].

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

281 Ribes nigrum.jpg
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Лістападныя зімаўстойлівыя галінаваныя кусты вышынёю 0,7—2,5 м[3]. Маладыя парасткі апушаныя, бледныя; дарослыя — карычневыя.

Пупышкі бледна-зялёныя, з кармінавым адценнем, даўжынёй 4-10 мм, развіваюцца пад восень і зімуюць на галінах[3]. Лісце чарашковае, даўжынёй і шырынёй 3-5[4] (да 12) см, з вышчарбленымі бакамі, трох-пяцілопасцевае, лопасці звычайна шырока-трохкутныя, сярэдняя нярэдка выцягнутая, зверху цьмянае, цёмна-зялёнае, голае, знізу па жылках апушанае[3].

Суквецці — гронкі даўжынёй 3-5 (да 8) см, 5-10-кветкавыя[4], якія выходзяць з пазух лісця[3], з голымі або апушанымі кветаножкамі даўжынёй 3-8 мм і прыкветкамі даўжынёй 1-2 мм, форма якіх вар'іруецца ад авальнай да лінейна-ланцэтнай. Кветкі даўжынёй 7-9 мм, дыяметрам 4-6 мм, званочкавыя, зеленаватыя[3], ліловыя ці ружавата-шэрыя, звонку большай часткай густа апушаныя. Пялёсткі авальныя. Чашалісцікі адагнутыя вонкі, вастраватыя, даволі шырокія.

Плод — ядомая ягада, дыяметрам у сярэднім да 1 см, чорна-бурая або зеленаватая, з глянцавай скуркай і з 3-37 семачкамі. У 1 кг каля 3330 ягад, або 714.000 семачак. Вага 1 тысячы семачак 0,9-1,8 г. Смак ягад кісла салодкі[3].

Цвіце ў маі — чэрвені[4]. Плоданасіць у ліпені-жніўні[3][4].

Карыятып: 2n=16[5].

Ribes-nigrum-buds.jpg
Ribes-nigrum.JPG
Ribes nigrum mustaherukka kukka.jpg
Owoce Porzeczka czarna.jpg
Злева направа: Галіна з пупышкамі. Ліст. Кветкі і бутоны. Ягады

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Куст чорных парэчак у Мінску.JPG
Куст парэчак у Мінску

У прыродзе арэал віду ахоплівае практычна ўсю тэрыторыю Еўропы, еўрапейскую частку Расіі, Сібір (ад Урала да возера Байкал), Казахстан, Кітай і поўнач Манголіі. У Беларусі паўсюдна па ўсёй тэрыторыі[4]. інтрадуцыраваны у Паўночную Амерыку.

Расце па берагавых зарасніках, у вільготных лясах і па іх ўскраінах, у алешніках, па ўскраінах балот і на вільготных лугах, адзінкава і невялікімі зараснікамі.

Расліна аддае перавагу добра асветленым месцам, хоць мірыцца і з паўценем, але пры гэтым радзей цвіце. Аддае перавагу лёгкім друзлым, добра ўвільготненым урадлівым суглінкам, на глебах з падвышанай кіслотнасцю расце дрэнна.

Культываванне[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

2005currant and gooseberry.PNG
Вытворчасць парэчак і агрэста ў 2005 годзе

Чорныя парэчкі растуць у Паўночнай Еўропе і Азіі. Яны вырошчваліся ў Расіі з XI стагодзя, калі гэтыя ягады разводзілісся ў манастырскіх садах, а таксама раслі ў гарадах і населеных пунктах. Вырошчванне ў Еўропе, як мяркуюць, пачалося прыкладна ў апошнія дзесяцігоддзі 17 стагоддзя[6]. Адвар(руск.) бел. з лісця, кары ці каранёў таксама выкарыстоўваўся ў якасці традыцыйнага сродку[7].

Падчас Другой Сусветнай Вайны большасць відаў садавіны, багатых вітамінам С, такіх як апельсіны, стала складана атрымліваць у Злучаным Каралеўстве. Паколькі ягады чорных парэчак з'яўляюцца багатай крыніцай вітамінаў, а сама расліна падыходзіць для вырошчвання ў клімаце Вялікабрытаніі, брытанскі ўрад стаў заахвочваць іх вырошчванне і неўзабаве ўраджай значна павялічыўся. З 1942 года сіроп з чорных парэчак распаўсюджваўся бясплатна для дзяцей ва ўзросце да двух гадоў, і гэта, магчыма, прывяло да велізарнай папулярнасці чорных парэчак у якасці араматызатара ў Вялікабрытаніі[8]. У сучаснай Вялікабрытаніі камерцыйнае вырошчванне цалкам механізавана і каля 1400 га парэчкавых садоў вырошчваюцца, у асноўным, па мэтавых кантрактах ад сокавай прамысловасці[9].Найбольш маштабна чорныя парэчкі вырошчваюцца ва Усходняй Еўропе для вытворчасці сокаў і канцэнтратаў[10].

Расліна раней была папулярная ў Злучаных Штатах, але сталі больш рэдкай, калі ў 20-м стагоддзі іх забаранялі ў пачатку 1900-х гадоў з-за таго, што чорныя парэчкі з'яўляюцца пераносчыкам(руск.) бел. Cronartium ribicola — грыба, які прызналі пагрозай для амерыканскай лесанарыхтоўчай прамысловасці(руск.) бел.[11]. Федэральная забарона на вырошчванне парэчак была адменена ў асобных Штатах у 1966 годзе і была знята ў Нью-Ёрку ў 2003 годзе, дзякуючы намаганням садоўніка Грэга Куіна(англ.) бел.. У выніку, вырошчванне парэчак аднавілася ў Нью-Ёрку, Вермонце, Канэктыкуце і Арэгоне[12][13]. Аднак, у некалькіх штатах забарона працягвае дзейнічаць да гэтага часу, у тым ліку ў Мэне[14], Нью-Гэмпшыры[15], Вірджыніі[16] і Масачусетсе[17]. Паколькі амерыканская федэральная забарона перашкаджае вытворчасці парэчак на нацыянальным узроўні на працягу амаль стагоддзя, плод застаецца ў значнай ступені невядомым у Злучаных Штатах і трэба прыкладваць намаганні, каб вярнуць яго былую папулярнасць да ўзроўню Еўропы ці Новай Зеландыі. Дзякуючы свайму унікальнаму водару і багаццю на поліфенолы(руск.) бел., харчовыя валокны і незаменныя пажыўныя рэчывы(руск.) бел., вядомасць і папулярнасць чорных парэчак зноў расце з лікам спажыўцоў прадукцыі, якая паступае на амерыканскі рынак[18].

Японія імпартуе вялікую колькасць новазеландскіх чорных парэчак для выкарыстання ў якасці біялагічна актыўных дабавак(руск.) бел., для прыгатавання закусак, прадуктаў функцыянальнага харчавання(руск.) бел. і хутказамарожанай сыравіны для кулінарнай вытворчасці джэмаў, жэле і іншых прэсерваў[19].

Агратэхніка[правіць | правіць зыходнік]

Blackcurrant 1.jpg
Куст парэчак са спелымі пладамі

Размножваюць парэчку адраўнелымі тронкамі.

Э. М. Лабанаў, А. П. Арсенцьеў адзначалі, што расійскія марозаўстойлівыя сарты парэчкі чорнай могуць пераносіць маразы да −40 …- 50 ºС у загартаваным стане, еўрапейскія сарты пашкоджваюцца пры −30 …- 35 ºС. Аднак і тыя, і іншыя сарты праяўляюць хуткую рэакцыю на адлігі +2 … + 5 ºС пасля стану арганічнага спакою, пачынаючы са снежня-студзеня і асабліва ў другой палове зімы. Поўная гібель фларальнай зоны пупышкі назіраецца пасля наступных за адлігамі маразоў да −20…-25 ºС[20][21].

Парэчкі добра растуць і плоданасяць у халодным і ўмераным клімаце на ўрадлівых, чыстых ад шматгадовага пустазелля сугліністых і супясчаных глебах. Больш ураджайныя на глебах з рэакцыяй асяроддзя блізкай да нейтральнай.

Расліны ў шэрагу размяшчаюць прыкладна цераз 50 см, адлегласць паміж радамі 2,5—3 м. Догляд раслін заключаецца ў падтрыманні глебы ў рыхлым і чыстым ад пустазелля стане. Парэчкі падкормліваюць мінеральнымі і арганічнымі ўгнаеннямі.

Важнае агратэхнічнае мерапрыемства — фарміраванне і абрэзка кустоў. У першыя 3—4 гады яно павінна быць накіравана на стварэнне здаровых і моцных раслін, здольных у наступныя гады даваць рэгулярныя і багатыя ўраджаі. Слабыя парасткі выразаюць, пакідаючы найбольш моцнарослыя галіны. Сфарміраваны куст павінен мець не менш 10—16 галін 1—3-гадовага ўзросту.

Шкоднікі і хваробы[правіць | правіць зыходнік]

Powdery mildew on leaves of a blackcurrant.jpg
Сопкая раса на маладым лісці чорных парэчак
Synanthedon tipuliformis 01.jpg

Парэчкі схільныя да шэрагу захворванняў і з'яўляюцца харчовымі раслінамі розных насякомых-шкоднікаў. Тым не менш, былі распрацаваны альбо распрацоўваюцца новыя сарты, каб пераадолець некаторыя з гэтых праблем[22]. Чорныя парэчкі ад шкоднікаў пакутуюць значна менш, чым чырвоныя.

Реверсія, ці махрыстасць — гэта сур'ёзнае захворванне, якое перадаецца чорным парэчкам кляшчом Cecidophyopsis ribis. Яно выклікае зніжэнне ўраджайнасці і даволі шырока распаўсюджана ў Еўропе, але рэдка сустракаецца на іншых кантынентах. Сімптомы ўключаюць змену формы лісця ў летні перыяд і набухшыя пупышкі («вялікія бутоны») зімой, кожная з якіх з'яўляецца домам тысячы мікраскапічных кляшчоў[23]. Барацьба са шкоднікам мае абмежаваную эфектыўнасць, моцна заражаныя кусты павінны быць знішчаны. Усе новыя набытыя расліны павінны правярацца на адсутнасць вірусаў[24].

Таксама моцна паражаецца Sphaerotheca mors-uvae, якой не баяцца чырвоныя парэчкі. У большасці выпадкаў вылечыць куст нельга, можна толькі на год стрымаць развіццё хваробы[25].

Від Cronartium ribicola мае патрэбу ў двух альтэрнатыўных гаспадарах(руск.) бел. для завяршэння свайго жыццёвага цыклу, адным з якіх павінна быць расліна роду парэчкі (Ribes). На чорных парэчках гэтыя грыбы выклікаюць на лісці бледнасць і пазней на ім развіваюцца дробныя аранжавыя пустулы і часам жоўтыя ніткападобныя сляды на некаторых лістах. Ураджай пладоў мала залежыць ад гэтай хваробы, але лісце ападае раней і рост у наступным годзе запавольваецца. Іншы гаспадар — гэта любы від хвоі з падроду Strobus, у якога паразіт выклікае сур'ёзныя захворванні і гібель дрэва для паўночнаамерыканскіх відаў, якія не эвалюцыянавалі разам з іржой[26].

У канцы 60-х гадоў мінулага стагоддзя амерыканская сопкая раса са звычайнай для гэтага грыба расліны-гаспадара — агрэста — распаўсюдзілася на чорныя парэчкі, што адбылося адначасова па ўсёй Еўропе. У той час сарты чорных парэчак належалі да аднаго віду — еўрапейскіх чорных парэчак. І ўсе яны апынуліся няўстойлівымі да сфератэкі. Хімічнымі сродкамі змагацца з гэтай хваробай цяжка: патаген зноў заражае расліны, як толькі ядахімікаты змываюцца дажджом або разбураюцца пад уздзеяннем сонечных прамянёў. Да пачатку XXI стагоддзя шляхам выкарыстання ў гібрыдызацыі іншых відаў чорных парэчак — носьбітаў генаў імунітэту да амерыканскай сопкай расы былі выведзеныя сарты імунныя і талерантныя да гэтага захворвання[27]. Амерыканская сопкая раса і сопкая раса можа паражаць лісце і верхавіны парасткаў, а грыбы роду Botryotinia вызываюць гнілату пладоў у вільготным сезоне. Парэчкавая і агрэставая стракатасць лісця, якую вызывае Drepanopeziza ribis — гэта яшчэ адна хвароба чорных парэчак, але яна звычайна не з'яўляецца сур'ёзнай праблемай, паколькі большасць сучасных сартоў маюць да яе рэзістэнтасць[28].

Лісцем чорных парэчак харчуюцца лічынкі розных матылькоў, у тым ліку Antitype chi. У чорнапарэчкавага лісця мошкі могуць прывесці да пацямнення, абціскання і скажэння лісця на верхавінах парасткаў, але гэта хутчэй касметычны дэфект. Nematus ribesii адкладае свае яйкі на ніжнім баку лісця і пражэрлівыя лічынкі пракладваюць свой шлях уздоўж парасткаў, згрызаючы ліст за лістом. Пры масавых атаках куст можа застацца зусім аголеным. Лічынкі Synanthedon tipuliformis свідруюць сабе шлях уздоўж цэнтраў парасткаў, якія вянуць і адміраюць. Сярод іншых насякомых-шкоднікаў можна згадаць прадстаўнікоў надсямейства Coccoidea, тлю і скурыстакрылых[26].

Раслінная сыравіна[правіць | правіць зыходнік]

Сырыя ягады
Харчовая каштоўнасць на 100 г прадукта
Энергетычная каштоўнасць 63 ккал 264 кДж
Вада 81,96 г
Бялкі 1,4 г
Тлушчы 0,41 г
Вугляводы 15,4 г

Тыямін (B1) 0,05 мг
Рыбафлавін (B2) 0,05 мг
Пантатэнавая кіслата (B5) 0,398 мг
Пірыдаксін (B6) 0,066 мг
Аскарбінавая кіслата (віт. C) 181 мг

Кальцый 55 мг
Жалеза 1,54 мг
Магній 24 мг
Фосфар 59 мг
Калій 322 мг
Цынк 0,27 мг

Крыніца: USDA Nutrient database

З лячэбнай мэтай выкарыстоўваюцца ягады, лісце і пупышкі. У якасці лекавай сыравіны выкарыстоўваюць плод парэчак чорных (лац.: Fructus Ribis nigri).

Нарыхтоўка[правіць | правіць зыходнік]

Збор пладоў праводзяць па меры паспявання, 3-4 разы, у сухое надвор'е, асцярожна, без пашкоджвання[3]. У спякотныя дні збіраюць ягады варта раніцай, пасля высыхання расы, і таксама ў канцы дня, калі спёка памяншаецца[3]. У пахмурныя дні ягады можна збіраць увесь дзень пры ўмове іх сухасці[3]. Пры зборы нельга пашкоджваць лісце і галіны[3]. Сушаць у сушылках, спачатку падвяльваючы пры тэмпературы 35-40 ° С, затым дасушваючы пры 55-60 ° С, або ў паветраных сушылках і на гарышчах[3][29].

Лісце збіраюць пасля збору пладоў з сярэдзіны галінак і сушаць у памяшканні, якое добра праветрываецца.

Хімічны склад[правіць | правіць зыходнік]

У ягадах чорных парэчак змяшчаюцца вітаміны (C (да 400 мг/%[3], па меры паспявання колькасць аскарбінавай кіслаты зніжаецца), B, Р, правітамін A), арганічныя кіслоты (цытрынавую і яблычную), розныя цукры (у асноўным глюкоза і фруктоза), гліказіды і флаваноіды, пекцінавыя, дубільныя, антацыянавыя (цыянідзін, дэльфінідзін) і азоцістыя рэчывы. Мінеральны склад ягад (у мг/%): натрый — 32, калій — 372, кальцый — 36, магній — 35, фосфар — 33, жалеза — 1,3.

Утрыманне аскарбінавай кіслаты ў іншых частках расліны таксама вельмі высокае: у лісці (пасля збору ягад) — да 470 мг/%, у пупышках — да 175 мг/%, у бутонах да 450 мг/%, у кветках да 270 мг/%.

Лісце чорнай парэчкі багатыя аскарбінавай кіслатой, каратынам, фітанцыдамі, эфірнымі алеямі.

Фармакалагічныя ўласцівасці[правіць | правіць зыходнік]

Парэчкі валодаюць патагонным, мачагоннымі і замацоўвачымі ўласцівасцямі. Лісце, пупышкі і плады чорных парэчак аказваюць дэзінфікуючае дзеянне, звязанае з эфірнымі алеямі.

Значэнне і ўжыванне[правіць | правіць зыходнік]

Чорныя парэчкі — дэкаратыўны куст, вядомыя формы стракаталістыя і з разразным лісцем.

Дае меданосным пчолам нектар і пылок. Мёдадайнасць дасягае 30 кг з гектара насаджэнняў[30].

Ужыванне ў кулінарыі[правіць | правіць зыходнік]

Стравы з ягад[правіць | правіць зыходнік]

Juoduju serbentu pyragas.JPG
У літоўскай кухні(руск.) бел. пірог з чорнымі парэчкамі — гэта папулярны дэсерт

Плады чорных парэчак маюць кіславата-салодкі смак[3], але валодаюць асаблівым моцным, даўкім водарам. Надзвычай каштоўныя па багацці ў ягадах вітаміна C. Іх ўжываюць у свежым і перапрацаваным выглядзе.

З парэчак робяць джэмы і жэле, якія лёгка гатаваць з-за высокага ўтрымання ў ягадах пекціну і кіслот[31]. Для кулінарнага выкарыстання плады звычайна рыхтуюць з цукрам для атрымання пюрэ, якое затым можа быць працэджана праз марлю, каб аддзяліць сок. З яго робяць варэнне, чызкейкаў(руск.) бел., ёгуртаў, марожанага, дэсертаў, сарбетаў(руск.) бел. і многіх іншых салодкіх страў.

Проста з ягад гатуюць варэнне, павідла, мармелад, пасцілу, ёгурты, начынне для цукерак[4]. Ягады большасці сартоў прыдатныя для хуткага замарожвання. Чорныя парэчкі з'яўляюцца распаўсюджаным інгрэдыентам чырвонай кашы(англ.) бел., папулярнага кіселепадобнага дэсерта ў паўночнанямецкай і дацкай(руск.) бел. кухнях[32].

Выключна моцны водар можа быць прыглушаны шляхам аб'яднання парэчак з іншай садавінай, такой як маліна і суніцы ў летніх пудынгах(англ.) бел. або яблыкі ў пірагах і піражках[33].

Парэчкі таксама выкарыстоўваюцца ў прыгатаванні закусак сэйвары(англ.) бел., таму што іх даўкі водар дадае пікантную нотку ў многія соусы, мясныя і іншыя стравы. Гэтыя ягады ўключаны ў некаторыя незвычайныя спалучэнні прадуктаў, іх дадаюць да памідораў і мяты, каб зрабіць салату, выкарыстоўваюць у якасці дадатку да смажанай бараніны і для суправаджэння морапрадуктаў і малюскаў, з іх робяць соўсы дзіп(руск.) бел. для барбекю, змешваючы з маянэзам. У дэсертах парэчкі спалучаюць з бананамі і іншай трапічнай садавінай, камбінуюць з цёмным шакаладам або дадаюць да спецыяльнага фарша(англ.) бел. пры гатаванні такой традыцыйнай англійскай каляднай стравы, як мінспай(англ.) бел.[34].

Напоі[правіць | правіць зыходнік]

Creme de Cassis.jpg
Лікёр Crème de cassis(англ.) бел.

З чорных парэчак гатуюць кісялі, сіропы, сокі, настойкі, віны, лікёры,

Сок чорных парэчак можа быць выкарыстаны ў сіропах і настойках для надання колеру і водару. Ён фармуе аснову для розных папулярных лікёраў, сокавых напояў і смузі(руск.) бел.. Як правіла, змешваецца з яблычным сокам або сокам іншых чырвоных пладоў, напрыклад, з гранатавым і вінаградным. Вымачаныя парэчкі таксама з'яўляюцца асноўным інгрэдыентам ў лікёры для аперытыву Crème de cassis(англ.) бел.[35], да якога, у сваю чаргу дадаецца белае віно, каб вырабіць Кір(руск.) бел., ці шампанскае, каб зрабіць Кір Раяль(англ.) бел..

У Вялікабрытаніі сквош(англ.) бел. з чорных парэчак часта змешваюць з сідрам, каб зрабіць напой пад назвай англ.: «Cider and black»[36]. Калі яго змешваюць з любым звычайным брытанскім светлым півам, то называюць англ.: «Lager and black». Даданне чорных парэчак да сумесі сідру і лягеру(бел. (тар.)) бел. завецца англ.: «Diesel»[37] ці англ.: «Snakebite(англ.) бел. and black»[38]. Кактэйль англ.: «Black 'n' black» можна зрабіць шляхам дадання невялікай колькасці соку чорных парэчак на пінту стаўту(бел. (тар.)) бел.. Парэчкавы сок часам выкарыстоўваюць у спалучэнні з малочнай сыроваткай у энергетычных напоях[39].

У Вялікабрытаніі 95 % чорных парэчак вырошчваюць для маркі Ribena (брэнд фруктовых сокаў, назва якога паходзіць ад лацінскай назвы чорных парэчак — Ribes nigrum) і падобных ім сокаў і сіропаў[40].

Іншае[правіць | правіць зыходнік]

Лісце парэчак выкарыстоўваюць як вострыя прыправы пры засолцы гародніны і грыбоў[3]. Маладое лісце ўжываюць для падрыхтоўкі дыетычных цукрапаніжальных салатаў і араматызацыі квасу, сухое лісце — для запаркі гарбаты, дадаюць у соўсы

Салодкая гарэлка можа быць настояна на ім, што робіць з яе насычана зелянява-жоўты напой з даўкімі водарам і смакам. Ягады можна дадаваць аналагічным чынам[41].

У харчовай прамысловасці таксама выкарыстоўваюцца пупышкі, з іх рыхтуюць фруктовую эсенцыю і сіропы[3].

Ужыванне ў медыцыне[правіць | правіць зыходнік]

Ribis nigri folium 110236.jpg
Высушанае лісце парэчак

У народнай медыцыне свежыя і сухія ягады рэкамендуюць пры страўнікава-кішачных захворваннях (язвавай хваробы страўніка і дванаццаціперснай кішкі, гастрытах з паніжанай кіслотнасцю і інш.), пры парушэнні рытму сардэчнай дзейнасці[42][43].

Высушанае лісце актыўнае ў дачыненні да дызентэрыйнай палачкі і могуць прымяняцца ў якасці дапаможнага сродку, які падвышае актыўнасць антыбіётыкаў. Лісце парэчкі ўжываюць таксама ў складзе вітамінных збораў з лісцем маліны, брусніц і пладоў шыпшынніка.

Чорныя парэчкі выкарыстоўваецца для лячэння і прафілактыкі цынгі і ў комплексе лячэбных мерапрыемстваў пры розных захворваннях, звязаных з крывацечнасцю[3].

Свежыя і перапрацаваныя ягады рэкамендуюць пасля цяжкіх захворванняў, дзецям, людзям пажылога ўзросту. У выглядзе «сырога» варэння, джэму, соку або адвараў чорныя парэчкі прызначаюцца пры С- і Р-гіпавітамінозах, крывацёках, захворваннях крывяносных сасудаў, склерозе, ацёках, пры халестэрынавым атэрасклерозе, моцнай стамляльнасці, напружанай разумовай і фізічнай рабоце, прастудных і шэрагу інфекцыйных захворванняў. Свежыя і перапрацаваныя плады аказваюць вяжучае і мачагоннае дзеянне.

Сок з мёдам ужываюць пры бранхітах, ларынгітах, якія суправаджаюцца кашлем і ахрыпласцю, карысны ён і пры гастрытах з паніжанай кіслотнасцю. Яны валодаюць мачагоннымі, процірэўматычнымі, танізоўнымі і процізапаленчымі ўласцівасцямі. Іх ужываюць пры лячэнні рэўматызму, захворванняў нырак і мачавога пузыра, падагры, гіпертаніі.

Іншае[правіць | правіць зыходнік]

Алей насення чорных парэчак з'яўляецца інгрэдыентам у касметычных прэпараты, часта ў спалучэнні з вітамінам Е. З лісця можна атрымаць жоўты фарбавальнік, а плады з'яўляюцца крыніцай для сіняга або фіялетавага фарбавальніка[44].

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Разнавіднасці

У межах віду вылучаюць дзве разнавіднасці[45]:

  • Ribes nigrum var. europaeum — тыповая форма;
  • Ribes nigrum var. sibirica Е.Wolf — расце ў паўднёвых раёнах Сібіры і горных раёнах +

Казахстана.

Формы

У ходзе сялекцыі быў выведзены шэраг формаў[46]:

  • Ribes nigrum f. aconitifolium Kirchn. — лісце глыбока рассечанае;
  • Ribes nigrum f. apiifolium Kirchn. — лісце глыбока рассечанае, лопасці дваяка-пёрыстыя;
  • Ribes nigrum f. aureo-variegatum hort. — са стракатым лісцем;
  • Ribes nigrum f. chlorocarpum Spaeth — плады зялёныя;
  • Ribes nigrum f. reticulatum Nichols. — лісце густа пакрыта жоўнымі стракацінкамі;
  • Ribes nigrum f. xanthocarpum Spaeth — плады жоўтыя ці белаватыя.
Некаторыя сарты
  • 'Дар Смольяниновой'(руск.) бел. — ранні буйнаплодны сорт
  • 'Перун'(руск.) бел. — позні буйнаплодны сорт
  • 'Bong up Black' — буйнаплодны сорт англійскага паходжання;
  • 'Ogdens Black Currant' — падобны на папярэдні;
  • 'Cassis de Maples' — неапалітанскі сорт;
  • 'Русская Крупноплодная Огородная' — цягавітая расліна, але з ягадамі сярэдняй велічыні;
  • 'Victoria' — з дробнымі ягадамі;
  • 'Жёлтоплодная' — ягоды, якія набольш падыходзяць для налівак;
  • 'Борцоволистная' — з буйнымі ягадамі і глыбокарассечаным лісцем;
  • 'Пёстролистная' — з дробнымі ягадамі і буйным, спярэшчан белымі палоскамі, лісцем — дэкаратыўная расліна.
  • 'Караидель' — з буйнымі ягадамі сярэдняй масы 1,2 г., лісце цёмна-зялёнае, матавае, маршчыністае.

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

У мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

Чорныя парэчкі малявалі на сваіх карцінах Іаган Адам Шлезінгер(ням.) бел., Ёхана Хелена Херальт(руск.) бел., Элізабэт Клэспер і іншыя.

У геральдыцы і філатэліі[правіць | правіць зыходнік]

На гербе расійскага горада Каргата намалявана галінка чорных парэчак з ягадамі. Выява чорных парэчак таксама выкарыстана на паштовых марках Беларусі ў 2004 годзе і Узбекістана ў 2007 годзе.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 3,00 3,01 3,02 3,03 3,04 3,05 3,06 3,07 3,08 3,09 3,10 3,11 3,12 3,13 3,14 3,15 3,16 3,17 Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Смородина черная // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение — Мн: Ураджай, 1975. — С. 97-100. — 200 с. — 130 000 экз.
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 4,5 Дикорастущие плоды и ягоды/Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И.—2-е изд., перераб. и доп.—Мн.: Ураджай, 1981.—159 с., 16 л. ил.
  5. Жуковский П. М.(руск.) бел. Культурные растения и их сородичи — 3 изд.. — Л.: Колос, 1971. — 752 с.
  6. Crops: European Black Currant. Economic plants and their diseases, pests and weeds. AgroAtlas. Праверана 2 чэрвеня 2013.
  7. Grieve, Mrs M. Currant, black. Botanical.com: A modern herbal (1931). Праверана 3 чэрвеня 2013.
  8. Titmuss, Richard Morris (2001). Welfare and Well Being: Richard Titmuss's Contribution to Social Policy. The Policy Press. p. 85. ISBN 1861342993. https://books.google.com/books?id=Tcs8lxXMJ6AC&pg=PA85&lpg=PA85&dq=%22blackcurrant+syrup%22+wartime&source=bl&ots=I-dLcIlGEV&sig=ND0TUayEc0MQmFzBSwNvZPT2gLI&hl=en&sa=X&ei=7jGsUb_NMOer0QWV0YGgDQ&ved=0CD8Q6AEwATgK#v=onepage&q=%22blackcurrant%20syrup%22%20wartime&f=false. 
  9. Blackcurrant breeding and genetics. Scottish Crop Research Institute. Праверана 10 верасня 2013.
  10. Pluta, Stan The blackcurrant breeding program in Poland, aims and recent improvements. Research Institute of Horticulture, Skierniewice, Poland. Праверана 10 верасня 2013.
  11. US Agricultural Research Service Note. Ars.usda.gov. Праверана 6 снежня 2009.
  12. Foderaro, Lisa W. New York Times. New York Times (2003-10-16). Праверана 6 снежня 2009.
  13. USDA Plant profile for Ribes nigrum L., European black currant. Plants.usda.gov. Праверана 6 снежня 2009.
  14. Chapter 1: White Pine Blister, Pine Blister Rust, Quarantine on Currant and Gooseberry Bushes.. Department of Conservation, Bureau of Forestry, State of Maine. Праверана 18 снежня 2009.
  15. NH RSA 227-K, White Pine Blister Rust Control Areas. Gencourt.state.nh.us (1996-01-01). Праверана 6 снежня 2009.
  16. Specialty Crop Profile: Ribes (Currants and Gooseberries). Virginia Cooperative Extension. Праверана 8 верасня 2013.
  17. Currants and Gooseberries: Prohibited Towns in Massachusetts. UMass Extension: Center for Agriculture (April 2012). Праверана 4 верасня 2012.
  18. Addy, Rod. Blackcurrants nutrients hailed as opportunity (2009-09-09). Праверана 4 чэрвеня 2013.
  19. New Nutrition Business, Japan makes a superfruit out of the humble blackcurrant, 2006. Праверана 6 снежня 2009.
  20. Лобанов Э. М. Применение метода дифференциального термического анализа при изучении промерзания почек у сибирских сортов плодовых и ягодных культур // Основные направления научного обеспечения отрасли садоводства Сибири : сб. науч. тр.. — Новосибирск: 1991. — С. 54-66.
  21. Арсентьев А. П. Устойчивость смородины чёрной к морозам и весенним заморозкам // автореф. дис. канд. с.-х. наук. — М.: 2000.
  22. Pest and Disease. The blackcurrant. The Blackcurrant Foundation. Праверана 8 верасня 2013.
  23. Black Currant Gall Mite. Currant and Gooseberry Pests. USDA/ARS National Clonal Germplasm Repository (2000-03-01). Праверана 9 сакавіка 2013.
  24. Which magazine: Blackcurrant reversion.
  25. Інфармацыя прыведзена ў апошнім абзацы на старонцы 179 кнігі «Флора СССР» (гл. раздзел Літаратура).
  26. 26,0 26,1 Organic Black Currant Production Manual. PEI Horticultural Association. Праверана 2 чэрвеня 2013.
  27. Астахов А. И. Смородушка, сморода... настоящее и будущее культуры // Наука и Жизнь : журнал. — 2006. — № 7.
  28. Gilbert, E. G. (1970). Soft Fruit Growing. Penguin. pp. 101–118. ISBN 1445512254. 
  29. Блинова К. Ф. и др. Ботанико-фармакогностический словарь : Справ. пособие / Под ред. К. Ф. Блиновой, Г. П. Яковлева — м: Высш. шк., 1990. — С. 238. — ISBN 5-06-000085-0.
  30. Абрикосов Х. Н. и др. Смородина // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 342.
  31. Ministry of Agriculture, Fisheries and Food (1968). Home Preservation of Fruit and Vegetables. HMSO. pp. 16–23. 
  32. Danish food. Denmark-getaway.com. Праверана 6 чэрвеня 2013.
  33. Slater, Nigel (2010). Tender, vol.2: a cook's guide to the fruit garden. UK: Fourth Estate. pp. 592. ISBN 0007325215. 
  34. Blackcurrants: Basics of cooking. New Zealand Blackcurrant Co-Operative. Праверана 4 чэрвеня 2013.
  35. Hamilton, Andy. Andy Hamilton's delicious homemade creme de cassis (2012-07-11). Праверана 1 чэрвеня 2013.
  36. Schultz, Alex Cider & Black Cocktail Recipe. Alex's cocktail recipes. Праверана 1 чэрвеня 2013.
  37. Schultz, Alex Diesel Cocktail Recipe. Alex's cocktail recipes. Праверана 1 чэрвеня 2013.
  38. Schultz, Alex Snakebite Cocktail Recipe. Alex's cocktail recipes. Праверана 1 чэрвеня 2013.
  39. Jaworska, G.; Sady, M.; Grega, T.; Bernaś, E.; Pogoń, K. (2011). "Qualitative comparison of blackcurrant and blackcurrant-whey beverages". Food Science and Technology International 17 (4): 331–341. doi:10.1177/1082013210382480. PMID 21844063. 
  40. Cox, Kenneth; Curtis-Machin, Raoul (2008). Garden plants for Scotland. Frances Lincoln. p. 146. ISBN 071122675X. https://books.google.com/books?id=pax_eOq8Q0oC&pg=PA147&dq=%22Scottish+Crop+Research+Institute%22+Ben+blackcurrant&hl=en&sa=X&ei=ATWsUaesCITZ0QWo7ICgDg&ved=0CFkQ6AEwBQ#v=onepage&q=%22Scottish%20Crop%20Research%20Institute%22%20Ben%20blackcurrant&f=false. 
  41. Boylan, Andrew Currant, black. Incredible Edibles (2007). Праверана 4 чэрвеня 2013.
  42. Black Currant Extract Ribes Nigrum Anthocyanidins. MDidea (2012-11-28). Праверана 7 верасня 2013.
  43. Vogl, S.; Picker, P.; Mihaly-Bison, J.; Fakhrudin, N.; Atanasov, A. G.; Heiss, E. H.; Wawrosch, C.; Reznicek, G.; et al. (2013). "Ethnopharmacological in vitro studies on Austria's folk medicine - An unexplored lore in vitro anti-inflammatory activities of 71 Austrian traditional herbal drugs". Journal of Ethnopharmacology 149 (3): 750–71. doi:10.1016/j.jep.2013.06.007. PMID 23770053. 
  44. Lim TK (2012). Edible Medicinal And Non-Medicinal Plants: Volume 4, Fruits, Edible Medicinal and Non-medicinal Plants. Springer Science & Business Media. p. 39. ISBN 9400740530. https://books.google.com/?id=c4KuB3iGmbwC&pg=PA39&lpg=PA39&dq=blackcurrant+dye#v=onepage&q=blackcurrant%20dye&f=false. 
  45. Паводле кнігі «Флора СССР» (гл. раздзел Літаратура).
  46. Паводле кнігі «Деревья и кустарники СССР» (гл. раздзел Літаратура).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.
  • Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор акад. В. Л. Комаров; Редактор тома С. В. Юзепчук — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1939. — Т. IX. — С. 252—254. — 540 + XIX с. — 5200 экз.
  • Деревья и кустарники СССР. Дикорастущие, культивируемые и перспективные для интродукции. / Ред. тома С. Я. Соколов — М.—Л.: Изд-во АН СССР, 1954. — Т. III. Покрытосеменные. Семейства Троходендроновые — Розоцветные. — С. 198—199. — 872 с. — 3000 экз.
  • Гаммерман А. Ф., Гром И. И. Дикорастущие лекарственные растения СССР — М.: Медицина, 1976. — С. 106. — 288 с. — 415 000 экз.
  • Мазнев Н. И. Энциклопедия лекарственных растений — 3-е изд., испр. и доп.. — М.: Мартин, 2004. — С. 390—391. — 496 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-8475-0213-3.
  • Николайчук Л. В., Жигар М. П. Целебные растения: Лекарственные свойства. Кулинарные рецепты. Применение в косметике — 2-е изд., стереотип.. — Х.: Прапор, 1992. — С. 173—176. — 239 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-7766-0516-4.
  • Смородина чёрная // Лекарственные растения / аўтары-сост. И. Н. Пустырский, В. Н. Прохоров — Мн.: Книжный дом, 2005. — 704 с. — (Большая кніга советов).
  • Скляревский Л. Я., Губанов И. А. Лекарственные растения в быту — М.: Россельхозиздат, 1970. — С. 161—162. — 223 с. — 500 000 экз.
  • Телятьев В. В. Полезные растения Центральной Сибири — Иркутск: Восточно-Сибирское книжное выдавецтва, 1985. — С. 135—136. — 384 с. — 100 000 экз.
  • Турова А. Д., Сапожникова Э. Н. Лекарственные растения СССР и их применение — 4-е изд. стереотип.. — М.: Медицина, 1984. — С. 245—246. — 304 с. — 100 000 экз.
  • Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 718. Ribes nigrum L. — Смородина чёрная // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах — М.: Т-во научных изданий КМК, Ин-т технологических исследований, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 354. — ISBN 9-87317-128-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]