Парэчча (Пухавіцкі раён)
Вёска
Парэчча
| ||||||||||||||||||||||
Парэ́чча[1] (трансліт.: Parečča, руск.: Поречье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Пціч. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ранняя гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Парэчча вядома з 1468 года, уваходзіла ў склад Слуцкага княства Алелькавічаў, адносілася да маёнтка Койданаў[2]. У 1588 годзе згадваецца царква[3]. Праз вена ад Соф’і Слуцкай перайшло да Радзівілаў. У 1588 годзе сяло, цэнтр воласці ў маёнтку Койданава, у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, было 2 пасады (усяго 30 дымоў).
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні.
У 1806 годзе за 10.000 дукатаў у Дамініка Гераніма Радзівіла Парэчча разам з Вецярэвічамі набыў уладальнік Шацка Юзаф Габрыель Аскерка[4]. Пазней без Вецярэвічаў Парэчча выкупіў князь Леў Вітгенштэйн, муж Стэфаніі Радзівіл, дачкі Дамініка Гераніма[4]. У 1840 годзе з фундацыі Льва Вітгенштэйна была збудавана Спаса-Праабражэнская царква.
Пасля 1861 года ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета. У 1894—1914 гадах ля Парэчча працаваў лесапільны завод (у 1913 годзе працавала 118 чалавек)[5]. У 1892—1915 гадах дзейнічаў шклозавод (у 1895 годзе вырабляў бутэлькі, ліставое паўбелае і аконнае шкло, працавала 111 чалавек)[5]. Вакол заводаў утварылася асобнае паселішча, цяпер вёска Завод.
У 1897 годзе ў сяле дзейнічала прыходская царква, хлебазапасны магазін, лаўка, пітная ўстанова, побач лесапільны завод і гута. У 1898 годзе адкрыта царкоўна-прыходская школа.


У пачатку XX стагоддзя разам земляробствам і жывёлагадоўляй сярод сялян Парэчча былі распаўсюджаны промыслы: прадзенне, ткацтва, вышыванне, вязанне, пляценне кошыкаў з маладых дубцоў ракітніку, з каранёў дрэў, лапцей з ліпавай кары, віццё вяровак, шыццё адзення з даматканіны, выраб простай конскай збруі (аброцяў, лейцаў і інш.), начовак, цэбраў, даёнак, бочак, вёдраў і іншых хатніх рэчаў з дрэва, збор ягад, грыбоў, лекавых траў, лоўля рыбы і ракаў. Некаторыя сяляне ў вольны ад сельскагаспадарчых работ час займаліся адыходнымі промысламі: наймаліся нарыхтоўваць дровы, будаўнічы лес, сплаўляць лес па Пцічы і іншых рэках.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[6]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1922 годзе працавала школа 1-й ступені, 2 настаўнікі, 70 вучняў. Побач быў нацыяналізаваны шклозавод «Прафінтэрн» (34 рабочыя). У пачатку 1930-х праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Культура», была кузня.
З канца чэрвеня 1941 г. да 3 ліпеня 1944 г. вёска акупіравана нямецкімі войскамі. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. Жыхары Парэчча за часамі нямецкай акупацыі далі прытулак жыдоўскім дзецям, якія збеглі з Мінскага гета[7].
Да 5 траўня 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Варашылаўскага сельсавета, пасля — у складзе Селецкага сельсавета[8]. 24 лістапада 1966 года да Парэчча была далучана вёска Ніва.
Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Селецкага сельсавета[9]. З 2006 года па 28 траўня 2013 года ў складзе Вецярэвіцкага сельсавета[10].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1800 год — 19 двароў, 116 жыхароў
- 1858 год — 250 жыхароў
- 1897 год — 93 двары, 623 жыхары
- 1908 год — 121 двор, 743 жыхары
- 1917 год — 154 двары, 879 жыхароў, усе беларусы[11]
- 1999 год — 173 жыхары
- 2002 год — 80 двароў, 136 жыхароў
- 2009 год — 86 жыхароў[12]
- 2019 год — 55 жыхароў[13]
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]
- Помнік «Праведнікам свету». Усталяваны ў 2000 годзе былымі вязнямі, якія збеглі з Мінскага гета[7].
- Мемарыял савецкіх партызан Другой сусветнай вайны.
Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]- Царква Праабражэння Гасподняга (1840—1950-я).
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Сцяпан Фёдаравіч Хацкевіч (1910—1979) — беларускі акцёр.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 1 / [рэд. Л.У. Шклярэвіч]. — 244, [3] с., іл. с. — ISBN 978-985-508-060-3. С. 126—127.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 1 / [рэд. Л.У. Шклярэвіч]. — 244, [3] с., іл. с. — ISBN 978-985-508-060-3. С. 126—127.
- ↑ а б SgKP 1887, s. 834.
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12). — С. 157.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
- ↑ а б Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2019. Праверана 6 ліпеня 2018.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района» (руск.)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 99.
- ↑ Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 9 чэрвеня 2025.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Парэчча // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 168—169. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Ярмоловичъ В. С. Списокъ населенныхъ мѣстъ Минской губерніи. — Минскъ: Изданіе Минскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1909. — 231 с.
- Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) / Центральное Статистическое Бюро Б.С.С.Р.. — Минск: Белтрестпечать, 1924.
- Jelski A. Porzecze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście (польск.). — Warszawa, 1887. — S. 834.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Парэчча (Пухавіцкі раён)