Пасаускі ўніверсітэт
Пасаускі ўніверсітэт (Uni-Passau) | |
---|---|
![]() | |
Заснаваны | 1978 |
Тып | дзяржаўны |
Прэзідэнт | Вальтэр Швайцэр |
Студэнты | 8 758 (2009)[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне |
![]() |
Сайт | (ням.) |
![]() |
Пасаускі ўніверсітэт (ням.: Universität Passau) - самы малады ўніверсітэт Баварыі і адзіны ўніверсітэт адміністрацыйнай акругі Ніжняя Баварыя, знаходзіцца ў горадзе Пасау. Універсітэт адкрыты 9 кастрычніка 1978 года.
Больш 10 гадоў універсітэт займае лідарскія пазіцыі нямецкіх і еўрапейскіх рэйтынгах у галіне права, менеджменту і міжнародных адносін[2]. Універсітэт Пасау карыстаецца славай элітарнай навучальнай установы, у якой багатыя нямецкія бацькі адпраўляюць сваіх дзяцей, каб абараніць іх ад спакус вялікага горада[3].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыю ўніверсітэта можна прасачыць да 1622 года, з моманту зліцця каталіцкага інстытута і гімназіі заснаванай у 1612 годзе фюрстам Баварыі Леапольдам V. У 1773 годзе ўніверсітэт быў пераназваў у архібіскупскую акадэмію, назва павінна была падкрэсліць сувязь універсітэта з біскупам. У 1803 годзе акадэмія страціла свой статус і была пераназвана ў ліцэй, які 1923 годзе быў ператвораны ў філасофска-багаслоўскі інстытут. Філасофска-багаслоўскі інстытут спыніў сваё існаванне першага жніўня 1978 года з прыняццем закона пра ўключэнне інстытута ў склад універсітэта Пасау ў якасці філасофскага факультэта.
Структура ўніверсітэта
[правіць | правіць зыходнік]Факультэты
[правіць | правіць зыходнік]- Філасофскі факультэт
- Юрыдычны факультэт
- Эканамічны факультэт
- Факультэт інфарматыкі і матэматыкі
Асноўныя ўстановы
[правіць | правіць зыходнік]- Цэнтр апрацоўкі даных
- Спартыўны цэнтр
- Цэнтр моўнай падрыхтоўкі, тут студэнты могуць выбіраць паміж 14 рознымі мовамі.[4]
- Універсітэцкая бібліятэка
- Цэнтр падрыхтоўкі выкладчыкаў
Студэнцкія арганізацыі
[правіць | правіць зыходнік]- AEGEE Пасау
- лакальны камітэт AIESEC
- The European Law Students' Association
- Студэнцкае аддзяленне інстытута інжынераў электратэхнікі і электронікі
- Універсітэцкая група дзіцячага фонду ААН
- Russia Research Group (RRG)
Міжнародныя сувязі
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт удзельнічае ў праграмах абмену з больш за 170 замежнымі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі. Сярод найбольш вядомых: Універсітэт Мечнікава, Сібірскі федэральны ўніверсітэт, Кінгс Каледж, Лейдэнскі ўніверсітэт, Венскі ўніверсітэт, Універсітэт Корвіна, Стакгольмскі ўніверсітэт, Лундскі ўніверсітэт, Універсітэт Лаваля і Дзяржаўны ўніверсітэт кіравання
Зноскі
- ↑ статыстыка ўніверсітэта Пасау(нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2009. Праверана 20 студзеня 2012.
- ↑ Рэйтынгі і вынікі апытанняў(нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2012. Праверана 20 студзеня 2012.
- ↑ Rolex uber Bord (Unispiegel)(нявызн.).
- ↑ цэнтр моўнай падрыхтоўкі ўніверсітэта Пасау(нявызн.).