Перайсці да зместу

Пасваль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Пасваліс)
Горад
Пасваль
літ.: Pasvalys
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Павет
Раён
Каардынаты
Першая згадка
1497
Плошча
  • 7,22 км²
Вышыня цэнтра
55 м і 35 м
Насельніцтва
  • 6 411 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
LT-39001
Афіцыйны сайт
Пасваль на карце Літвы
Пасваль (Літва)
Пасваль

Пасваль[2], часам Пасволь[3], таксама Пасваліс (літ.: Pasvalys) — горад у паўночнай Літве, на рацэ Сваля. Адміністрацыйны цэнтр Пасвальскага раёна Панявежскага павета. Размешчаны за 39 км ад Панявежы. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштайція.

Назва паходзіць ад ракі Сваля[4]. Раней сустракаліся таксама назвы Пазвал і Пазваль[5].

Упершыню згадваецца ў 1497 годзе. 15 верасня 1557 года ў Пасвалі сустрэліся вялікі князь Жыгімонт Аўгуст, інфлянцкі ўладар Іаган Вільгельм фон Фюрстэнберг і рыжскі архібіскуп Вільгельм Брандэнбургскі. Паміж імі была падпісаны дагавор аб сумесных дзеяннях супраць Маскоўскага ўварвання.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Пасваль трапіў у склад Расійскай імперыі. З 1918 года ў складзе Літвы. У 1940 годзе Пасваль апынуўся ў складзе Літоўскай ССР. Пасля Другой сусветнай вайны ў 1946 годзе паселішча атрымала статус горада. З 1990 года ў складзе адноўленай Літоўскай Рэспублікі.

Год Колькасць
2001 8 722 [1]
2002 8 667 [1]
2003 8 633 [1]
2004 8 576 [1]
2005 8 408 [1]
2006 8 241 [1]
Год Колькасць
2007 8 117 [1]
2008 7 977 [1]
2009 7 848 [1]
2010 7 706 [1]
2011 7 555 [1]
2012 7 379 [1]
Год Колькасць
2013 7 261 [1]
2014 7 138 [1]
2015 7 077 [1]
2016 7 006 [1]
2017 6 767 [6]
2018 6 533 [7]
Год Колькасць
2019 6 442 [8]
2020 6 372 [8]
2021 6 451 [1]
2022 6 397 [8]
2023 6 411 [1]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 3 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 352 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-298-0. С. 80.
  3. ЭнцВКЛ 2005, с. 28.
  4. Aleksandras Vanagas. «Lietuvos miestų vardai» (antrasis leidimas). — Vilnius, Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. // psl. 156
  5. SgKP 1887, s. 855.
  6. State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
  7. State Data Agency of Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
  8. а б в Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.