Перайсці да зместу

Паскарэнне свабоднага падзення

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паскарэнне свабоднага падзення на паверхні некаторых нябесных цел, м/с2
Сонца 273,1
Меркурый 3,68—3,74 Венера 8,88
Зямля 9,81 Месяц 1,62
Цэрэра 0,27 Марс 3,86
Юпітэр 23,95 Сатурн 10,44
Уран 8,86 Нептун 11,09
Плутон 0,06
Гравітацыйнае паскарэнне на рознай вышыні h над Зямлёй
h, км g, м/с2 h, км g, м/с2
0 9.8066 20 9.7452
1 9.8036 50 9.6542
2 9.8005 80 9.5644
3 9.7974 100 9.505
4 9.7943 120 9.447
5 9.7912 500 8.45
6 9.7882 1000 7.36
8 9.7820 10 000 1.50
10 9.7759 50 000 0.125
15 9.7605 400 000 0.0025

Паскарэнне свабоднага падзення g (звычайна вымаўляецца як «Жэ») — паскарэнне цела падчас свабоднага падзення. Каля паверхні Зямлі яно роўнае ~9,8 м/с².

Вылічэнне паскарэння свабоднага падзення

[правіць | правіць зыходнік]

Паскарэнне свабоднага падзення складаецца з двух складнікаў: гравітацыйнага паскарэння і цэнтрабежнага паскарэння.

Значэнне гравітацыйнага паскарэння на паверхні планеты можна прыблізна падлічыць, калі ўявіць планету кропкавай масай M, і вылічыць гравітацыйнае паскарэнне на адлегласці яе радыуса R:

,

дзе G — гравітацыйная пастаянная (6,6742×10−11 м³с−2кг−1).

Пры выкарыстанні гэтай формулы для вылічэння гравітацыйнага паскарэння на паверхні Зямлі атрымаем:

м/с²

Гэтае значэнне толькі прыблізна супадае з паскарэннем свабоднага падзення ў дадзеным месцы. Адрозненні абумоўлены:

Паскарэнне свабоднага падзення для некаторых гарадоў
Горад Даўгата Шырата Вышыня над узроўнем мора, м Паскарэнне свабоднага падзення, м/с2
Адэса 30,73 усх. даўг. 46,47 паўн. шыр. 54 9.80735
Берлін 13,40 усх. даўг. 52,50 паўн. шыр. 40 9,81280
Будапешт 19,06 усх. даўг. 47,48 паўн. шыр. 108 9,80852
Вашынгтон 77,01 зах. даўг. 38,89 паўн. шыр. 14 9,80112
Вена 16,36 усх. даўг. 48,21 паўн. шыр. 183 9,80860
Грынвіч 0,0 усх. даўг. 51,48 паўн. шыр. 48 9,81188
Каір 31,28 усх. даўг. 30,07 паўн. шыр. 30 9,79317
Кіеў 30,30 усх. даўг. 50,27 паўн. шыр. 179 9,81054
Мадрыд 3,69 усх. даўг. 40,41 паўн. шыр. 655 9,79981
Масква 37,61 усх. даўг. 55,75 паўн. шыр. 151 9,8154
Мінск 27,55 усх. даўг. 53,92 паўн. шыр. 220 9,81347
Нью-Ёрк 73,96 зах. даўг. 40,81 паўн. шыр. 38 9,80247
Осла 10,72 усх. даўг. 59,91 паўн. шыр. 28 9,81927
Парыж 2,34 усх. даўг. 48,84 паўн. шыр. 61 9,80943
Прага 14,39 усх. даўг. 50,09 паўн. шыр. 297 9,81014
Рым 12,99 усх. даўг. 41,54 паўн. шыр. 37 9,80312
Стакгольм 18,06 усх. даўг. 59,34 паўн. шыр. 45 9,81843
Токіа 139,80 усх. даўг. 35,71 паўн. шыр. 18 9,79801

Сіла цяжару — сіла, якая дзейнічае на любое матэрыяльнае цела, якое знаходзіцца паблізу паверхні Зямлі або іншага астранамічнага цела, вылічаецца па формуле[1].:

дзе  — паскарэнне свабоднага падзення.

Па вызначэнні, сіла цяжару на паверхні планеты складаецца з гравітацыйнага прыцягнення планеты і цэнтрабежнай сілы інерцыі, выкліканай сутачным кручэннем планеты.

Гравітацыйнае прыцягненне планеты вызначаецца суадносінамі:

дзе G — гравітацыйная пастаянная (6,6742×10−11 м³с−2кг−1),  — маса сферычна сіметрычнага астранамічнага цела,  — маса матэрыяльнай кропкі, на якую дзейнічае сіла,  — адлегласць паміж цэнтрам сферычнай масы M і матэрыяльнай кропкай.

Модуль цэнтрабежнай сілы інерцыі , якая дзейнічае на матэрыяльную часціцу, выражаецца формулай:

дзе  — адлегласць паміж часціцай і воссю кручэння разгляданага астранамічнага цела, а  — вуглавая скорасць яго кручэння.

Сіла цяжару, якая дзейнічае паблізу паверхні Зямлі, залежыць ад шыраты месца і вышыні яго над узроўнем мора. Прыблізны выраз для абсалютнай велічыні сілы цяжару ў сістэме СІ мае выгляд:

  1. Сивухин Д. В. Общий курс физики. — М.: Физматлит, 2005