Пастарнак пасяўны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пастарнак пасяўны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pastinaca sativa L.

Падвіды
  • Pastinaca sativa sativa
  • Pastinaca sativa sylvestris
  • Pastinaca sativa urens

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29795
NCBI  4041
EOL  581528
GRIN  t:27018
IPNI  845768-1
TPL  tro-1700175

Пастарнак пасяўны[3] (Pastinaca sativa) — кветкавая расліна сямейства парасонавых.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Пастарнак пасяўны, травапольны кроп[4], пастарнак[3][5], пастарнак дзікі[3][6][7], ствол[4].

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовая або двухгадовая меданосная агароднінная расліна. Корань верацёнападобны, мясісты, жоўта-карычневы, мае даўжыню да 12 см, таўшчыню да 10 см. Сцябло прамое, уверсе разгалінаванае. Кветкі жоўтыя, у складаных парасонах.

Па колькасці лёгказасваяльных арганізмам вугляводаў і іншых пажыўных рэчываў пастарнак займае адно з першых месцаў сярод караняплодаў. Ён мае да 3 % эфірнага алею, 40 мг% аскарбінавай кіслаты, 0,03 мг% караціну, 8,1 вугляводаў, да 4 % крухмалу і інш.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны ў Еўразіі. Пастарнак пасяўны здаўна вырошчваецца як прыпраўная, агароднінная і кармавая расліна.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Караняплоды

У ежу выкарыстоўваюцца караняплоды, якія вельмі пахучыя і маюць прыемны саладкаваты смак. 3 іх гатуюць спецыяльныя тушаныя стравы, кладуць у супы, спажываюць як гарнір да мяса. Шырока выкарыстоўваецца пастарнак пры кансерваванні агародніны, саленні агуркоў, дадаецца ў марынады.

Рэкамендуецца для ўзбуджэння апетыту і як спазмалітычны сродак пры парушэннях стрававання, як мачагонны сродак пры нырачнакаменнай хваробе. Прэпарат з насення пастарнаку выкарыстоўваецца для папярэджання прыступаў стэнакардыі, пры неўрозах.

Агратэхніка[правіць | правіць зыходнік]

Караняплоды пастарнака вылучаюцца асаблівай марозаўстойлівасцю: высеяныя вясной і нават летам яны могуць пры добрым снегавым покрыве зімаваць у адкрытым грунце. Пастарнак добра расце на цёплых урадлівых глебах з добрай аэрацыяй, а таксама на тарфяніках, дрэнна пераносіць кіслыя глебы і блізкасць водаў. Належыць да раслін працяглага дня. Мезафіт, мезатроф, эўтроф[8]. Размнажаецца насеннем.

Высяваюць яго пераважна вясной з адлегласцю паміж радамі 45 см, на глыбіню 1,5—2 см. Мінімальная тэмпература для прарастання насення 5— 6 °C, аптымальная 16—18 °C. Усходы вытрымліваюць замаразкі да −6 −8 °C. Пры веснавой сяўбе насення ў грунт усходы з’яўляюцца праз 22—29 дзён. Расліны падкормліваюць мінеральнымі ўгнаеннямі. Пры прарэджванні ўсходаў пастарнаку ў радзе паміж раслінамі пакідаюць 10—12 см. У спякотныя дні пастарнак выдзяляе пякучыя эфірныя алеі, якія, трапляючы на голыя часткі цела, выклікаюць апёкі. Каб пастарнак не растрэскваўся, яго неабходна рэгулярна паліваць, асабліва ў сухое надвор’е. Убіраюць караняплоды позняй восенню. Лісце зразаюць на ўзроўні галоўкі, караняплоды выкопваюць віламі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 93. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  5. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. — Вiльня, Субач 2, 1924
  6. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927
  7. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  8. Пастернак посевной: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Пастернак посевной: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)