Пастаса (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пастаса
Характарыстыка
Даўжыня
  • 710 км
Басейн 41 000 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 1°24′18″ пд. ш. 78°28′21″ з. д.HGЯO
Вусце Мараньён
 • Каардынаты 4°55′00″ пд. ш. 76°24′00″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Мараньён → Амазонка → Атлантычны акіян

Краіна
physical
Пастаса (рака)
Пастаса (рака)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пастаса (ісп. Río Pastaza) — рака ў Паўднёвай Амерыцы, у паўночна-заходняй частцы басейна Амазонкі. Найбуйнейшы прыток ракі Мараньён. Даўжыня — 710 км. Бярэ пачатак у эквадорскай правінцыі Катапаксі, на паўночна-заходніх схілах вулкана Катапахі. У верхнім цячэнні рака вядомая як Пататэ. Пататэ цячэ ў паўднёвым кірунку, перасякаючы мяжу з правінцыяй Тунгурауа, на тэрыторыі якой, крыху вышэй горада Баньёс, рака прымае прыток Чамба, пасля чаго яна ўжо называецца Пастаса. У сямі кіламетрах на ўсход ад горада Баньёс, вышэй вадаспадаў, на рацэ пабудавана плаціна. Ніжэй вусця Чамба Пастаса цячэ ва ўсходнім напрамку на працягу каля 275 км, а затым, ніжэй вусця ракі Топа, рака паварочвае на паўднёвы ўсход. Шаша Troncal Amazonas ідзе паралельна рацэ на ўчастку паміж гарадамі Баньёс і Пуё. Далей рака перасякае мяжу з правінцыяй Пастаса, фарміруючы далей мяжу гэтай правінцыі з правінцыяй Марона-Сант’яга.

  1. Geographic Names Server — 2018.