Пастаўскі краязнаўчы музей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пастаўскі раённы краязнаўчы музей
Заснаваны 1974
Месцазнаходжанне Беларусь, Віцебская вобласць, Паставы, пл. Леніна, 11/2
Дырэктар Гарошка Таццяна Гвідонаўна.
pastavy.museum.by/be
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пастаўскі краязнаўчы музей — музей у Паставах, заснаваны Віктарам Стахоўскім ў студзені 1974 года, адкрыты ў будынку былой гасцініцы у лютым 1976 года. Плошча экспазіцыі 155 м², каля 7 тыс. экспанатаў асноўнага фонду (2001 г.). Мае аддзелы прыроды, гісторыі Пастаўскага раёна, Вялікай Айчыннай вайны, этнаграфічны. Сярод экспанатаў археалагічныя калекцыі кафлі 15 — пачатку 20 ст., скарб талераў і ортаў 17 ст., планы панскіх маёнткаў, матэрыялы пра разгортванне і дзейнасць падполля і партызанскага руху на тэрыторыі раёна ў Вялікай Айчыннай вайне, палітычныя рэпрэсіі, развіццё народнай гаспадаркі ў пасляваенны час.

Музей мае унікальныя прадметы гістарычнага, этнаграфічнага і прыроднага зместу. Ёсць і вельмі цікавыя калекцыі дзіцячых цацак 1940-60-х гадоў, радыёапаратуры, народных музычных інструментаў, старадаўніх гадзіннікаў, фотаздымкаў, якія адлюстроўваюць быт і культуру пастаўчан.

Пастаўскі раённы краязнаўчы музей арганізуе выставы сваіх фондаў, асабістых калекцый, фондаў іншых музеяў, твораў народных майстроў, мастакоў Пастаўшчыны.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Тканы габелен XIX стагоддзя з калекцыі музея

Двухпавярховы аб’ём пад чатырохсхільным дахам вырашаны ў сімбіёзным барочна-класіцыстычным стылі. У кампазіцыі франтальнага плоскаснага фасада выкарыстаны прынцып сіметрыі з рэгулярнай і рытмічнай разбіўкай прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах з замковым каменем, крапоўкай прамавугольнымі нішамі і філёнгамі.

Планіроўка зменена, раней першы паверх прызначаўся пад залу-шынкоўню і кухню, а другі — пад жылыя пакоі. Архітэктура будынка была падпарадкавана задачам стварэння цэласнага ансамбля плошчы, таму яна не прэтэндуе на арыгінальнасць і характарызуецца элементамі, агульнымі з архітэктурай суседніх будынкаў.

Дырэктары[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]