Перайсці да зместу

Пастрэжскае балота

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пастрэжскае балота
Размяшчэнне Лепельскі раён
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Плошча 31 км²
Найбольшая глыбіня 5,6 м
Сярэдняя глыбіня 2,7 м

Пастрэ́жскае бало́та — нізіннае балота на паўднёвым захадзе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці, у вадазборы ракі Бярэзіна. Знаходзіцца ў натуральным стане ў складзе Бярэзінскага біясфернага запаведніка[1].

Характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Плошча балота складае 3,1 тыс. га, у межах прамысловага паклада — 2,7 тыс. га. Глыбіня торфу дасягае 5,6 м, сярэдняя глыбіня складае 2,7 м. Ступень распаду арганічнага рэчыва — 40 %, попельнасць — 7 %. На 1 студзеня 1984 года запасы торфу ацэньваліся ў 13,6 млн т. Пад торфам ёсць сапрапель магутнасцю да 2 м[1].

Расліннае покрыва прадстаўлена пераважна лесам з хвоі, бярозы і чорнай вольхі[1].

  • Пастрэжскае балота // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 132. — 599 с., іл. — 10 000 экз.