Пасцельны клоп
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Пасцельны клоп | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() Cimex lectularius | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Пасцельны клоп (Cimex lectularius — крывасмактальны від насякомых з атраду паўцвердакрылых.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Мае моцна пляскатае цела даўжынёй ад 3 да 8,4 мм у залежнасці ад насычэння крывёю. Самцы менш самак. Афарбоўка — ад брудна-жоўтай да цёмна-карычневай. З пярэдняга краю галавы адыходзіць хабаток, прыстасаваны для праколу тканак і смактання крыві. Дзякуючы геаметрыі і гнуткасці сегментаванага цела галодны клоп слаба ўразлівы для механічных спосабаў барацьбы з ім. Сыты клоп становіцца менш рухомым, яго цела набывае больш круглявую форму і адпаведную крыві афарбоўку (па колеры якой — ад чырвонага да чорнага — можна прыкладна вызначыць, калі дадзеная асобіна ў апошні раз сілкавалася).