Перайсці да зместу

Брацкі (Брагінскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак
Брацкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Плошча
1,5 км²
Вышыня цэнтра
109 м
СААТА
3203874006
Брацкі (Беларусь)
Брацкі
Брацкі
Брацкі (Гомельская вобласць)
Брацкі
Брацкі

Бра́цкі (да 1935 — Макранскі)[1] — былы пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіў у склад Чамярыскага сельсавета.

За 14 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 42 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галіне Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 133 км ад Гомеля. Транспартная сувязь па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.

Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930 годзе 184 га землі. У 1931 годзе сяляне ўступілі ў калгас. Пазней у складзе калгаса «Світанне» (цэнтр — вёска Чамярысы).

Станам на 1986 год, у складзе Чамярыскага сельсавета.[1] Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе і радыяцыйнага забруджання жыхары (13 сем’яў) пераселены ў чыстыя месцы.

У 2005 годзе пасёлак выключаны з даных уліку населеных пунктаў[2].

Планіроўка складалася з кароткай дугападобнай, мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы, да якой з усходу далучаецца кароткая просталінейная вуліца. Хаты драўляныя сядзібнага тыпу.

  • 1930 год — 19 двароў, 96 жыхароў.
  • 1986 год — жыхары (13 сем’яў) пераселены.
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0