Высокая Грыва (Уваравіцкі сельсавет)
(Пасля перасылкі з Пасёлак Высокая Грыва, Уваравіцкі пассавет)
Высокая Грыва
|
Высокая Грыва — пасёлак у Уваравіцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
На захадзе і поўначы мяжуе з лесам.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]
У 9 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 43 км ад Гомеля.
Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]
На поўдні і ўсходзе меліярацыйныя каналы
Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Уваравічы.
Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Заснавана напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1929 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ў складзе эксперыментальнай базы «Уваравічы» (цэнтр — гарадскі пасёлак Уваравічы).
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Колькасць[правіць | правіць зыходнік]
- 2004 год — 37 гаспадарак, 57 жыхароў.
Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]
- 1926 год — 25 двароў, 143 жыхара.
- 1959 год — 244 жыхара (паводле перапісу).
- 2004 год — 37 гаспадарак, 57 жыхароў.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0