Жыганск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Пасёлак Жыганск)
Сяло
Жыганск
Эдьигээн
Герб
Герб
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1632
Вышыня цэнтра
60 м
Насельніцтва
4,7 тыс. чалавек (1998)
Тэлефонны код
41164
Паштовы індэкс
678330
Жыганск на карце Расіі
Жыганск (Расія)
Жыганск
Жыганск (Расія)
Жыганск

Жыга́нск — пасёлак у Якуціі, адміністрацыйны цэнтр Жыганскага улуса Якуціі. Насельніцтва 4,7 тыс. жыхароў (1998). Размешчаны на левым беразе ракі Лена па абедзвюх баках ракі Стракалаўкі, якая ўпадае ў Лену, за 610 км ад Якуцка (паветраным шляхам).

Заснаваны ў 1632 годзе рускімі казакамі пад правадырствам Бекетава, у 1783 годзе ператвораны ў павятовы горад Якуцкай вобласці Іркуцкага намесніцтва, у 1805 годзе пакінуты за штатам, з 1917 года — сельскае паселішча.

Асноўны занятак жыхароў: рыбалоўства (асётр, нельма, таймень), аленегадоўля, зверагадоўля (блакітны пясец), паляванне (пясец, собаль, дзікі паўночны алень, лось, мядзведзь, воўк).

Дзве агульнаадукацыйныя школы. Цэнтральная улусная бальніца. Паштовае аддзяленне. Бібліятэка. Дом культуры. Прыстань. Аэрапорт Архівавана 17 кастрычніка 2007..