Заброддзе (Буда-Кашалёўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Пасёлак Заброддзе)
Пасёлак
Заброддзе
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
18
Насельніцтва
31 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Аўтамабільны код
3
СААТА
3205880009
Заброддзе на карце Беларусі ±
Заброддзе (Буда-Кашалёўскі раён) (Беларусь)
Заброддзе (Буда-Кашалёўскі раён)
Заброддзе (Буда-Кашалёўскі раён) (Гомельская вобласць)
Заброддзе (Буда-Кашалёўскі раён)

Забро́ддзе[1] (трансліт.: Zabroddzie, руск.: Забродье) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чабатовіцкага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 28 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 44 км ад Гомеля.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель.

Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, да якой на поўначы далучаецца невялікі адасоблены ўчастак забудовы. Жылыя хаты драўляныя, сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1929 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ў складзе эксперыментальнай базы «Пянчын» (цэнтр — вёска Пянчын).

Да 24 кастрычніка 2002 года Заброддзе ўваходзіла ў склад Бярвёнаўскага сельсавета[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 18 гаспадарак, 31 жыхар.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1959 год — 152 жыхара (паводле перапісу).
  • 2004 год — 18 гаспадарак, 31 жыхар.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]