Залужжа (Веткаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Пасёлак Залужжа)
Пасёлак
Залужжа
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
СААТА
3208852030
Залужжа на карце Беларусі ±
Залужжа (Веткаўскі раён) (Беларусь)
Залужжа (Веткаўскі раён)
Залужжа (Веткаўскі раён) (Гомельская вобласць)
Залужжа (Веткаўскі раён)

Залу́жжа[1] (трансліт.: Zalužža, руск.: Залужье) — былы пасёлак у Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіў у склад Свяцілавіцкага сельсавета. Ліквідаваны ў 2011 годзе[2].

За 26 км на поўнач ад Веткі, 48 км ад Гомеля, вакол лес. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Свяцілавічы—Гомель.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1946 годзе перасяленцамі з суседніх вёсак. Паводле перапісу 1959 года 32 жыхары. Уваходзіў у склад саўгаса «Усходні» (цэнтр — вёска Акшынка). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад пасёлка ўваходзіла на 01.01.1986 г. 6 двароў, пражывала 6 сем’яў, колькасць чалавек 16. На 01.01.1990 г. 5 двароў, 9 жыхароў, з іх: 4 працуючых, 5 пенсіянераў.

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (5 сямей) пераселены ў 1991 года ў чыстыя месцы.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Решение Ветковского районного Совета депутатов от 27 декабря 2011 г. № 74 Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Ветковского района Архівавана 5 чэрвеня 2021. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]