Зялёны Дуб (Ліпініцкі сельсавет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зялёны Дуб
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
5
Насельніцтва
6 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
2336
Аўтамабільны код
3
СААТА
3205852026
Зялёны Дуб на карце Беларусі ±
Зялёны Дуб (Ліпініцкі сельсавет) (Беларусь)
Зялёны Дуб (Ліпініцкі сельсавет)
Зялёны Дуб (Ліпініцкі сельсавет) (Гомельская вобласць)
Зялёны Дуб (Ліпініцкі сельсавет)

Зялёны Дуб — пасёлак у Ліпініцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

На поўначы мяжуе з лесам.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 13 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 61 км ад Гомеля.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Чачэрск — Буда-Кашалёва. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай шыротнай вуліцы. Забудова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1929 годзе жыхары мястэчка ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 9 жыхароў загінулі ад рук акупантаў. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Світанак» (цэнтр — вёска Ліпінічы).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 5 гаспадарак, 6 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1925 год — 8 двароў.
  • 1959 год — 71 жыхар (паводле перапісу).
  • 2004 год — 5 гаспадарак, 6 жыхароў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0