Мар’іна Поле

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак
Мар’іна Поле
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
0 чалавек
СААТА
3205860041
Мар’іна Поле на карце Беларусі ±
Мар’іна Поле (Беларусь)
Мар’іна Поле
Мар’іна Поле (Гомельская вобласць)
Мар’іна Поле

Ма́р’іна По́ле[1] (трансліт.: Marjina Polie, руск.: Марьино Поле) — былы пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіў у склад Старабудскага сельсавета.

У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары пераселены ў чыстыя месцы.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 18 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 44 км ад Гомеля.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Побач аўтадарога Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай аднабакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў другой палове XIX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. Па перапісу 1897 года знаходзіліся 2 млыны. У 1909 годзе 148 дзесяцін зямлі, у Недайскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні.

У 1925 годзе ў Недайскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. Падчас Вялікай Айчыннай вайны загінулі 7 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ўваходзіў у склад калгаса «Авангард» (цэнтр — вёска Старая Буда).

Скасаваны ў 2005 годзе.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2010 год — жыхароў няма.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1897 год — 9 двароў, 63 жыхара (паводле перапісу).
  • 1909 год — 12 двароў, 70 жыхароў.
  • 1925 год — 20 двароў.
  • 1959 год — 44 жыхара (паводле перапісу).
  • 1990-я — жыхары пераселены.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]