Прырэчча (Буда-Кашалёўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Пасёлак Прырэчча)
Пасёлак
Прырэчча
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Пырачкін
Колькасць двароў
1
Насельніцтва
1 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
2336
Паштовыя індэксы
247398
Аўтамабільны код
3
Прырэчча на карце Беларусі ±
Прырэчча (Буда-Кашалёўскі раён) (Беларусь)
Прырэчча (Буда-Кашалёўскі раён)
Прырэчча (Буда-Кашалёўскі раён) (Гомельская вобласць)
Прырэчча (Буда-Кашалёўскі раён)

Прырэ́чча[1] (трансліт.: Pryrečča, руск.: Приречье; да 1930 года Пырачкін) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Губіцкага сельсавета.

На захадзе і поўдні мяжуе з лесам.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 12 км на захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 54 км ад Гомеля.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

На поўначы рака Чарамха (прыток ракі Дняпро).

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па аўтадарозе Губічы — Буда-Кашалёва. Забудова драўляная сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны напачатку 1920-х гадоў на былых памешчыцкіх землях перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1925 годзе ў Губіцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1929 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя Ф. Энгельса (цэнтр — вёска Губічы).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1925 год — 6 двароў.
  • 1959 год — 44 жыхара (паводле перапісу).
  • 2004 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0