Стрэльна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Пасёлак Стрэльна)
Пасёлак
Стрэльна
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Стрэлна
Насельніцтва
13 632 чалавек (2015)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+7 812
Паштовы індэкс
198515
Аўтамабільны код
78, 98, 178
Код АКАТП
40290555
Афіцыйны сайт
Стрэльна на карце Расіі ±
Стрэльна (Расія)
Стрэльна
Стрэльна (Санкт-Пецярбург)
Стрэльна

Стрэ́льна (руск.: Стре́льна) — пасёлак у Расіі, муніцыпальнае ўтварэнне ў складзе Петрадварцовага раёна горада федэральнага значэння Санкт-Пецярбурга. Размешчаны на паўднёвым беразе Фінскага заліва, на рэках Стрэлка і Кікенка. Насельніцтва станам на 2015 год складае 13 632 чал.

Праз Стрэльну праходзіць Пецяргофская дарога, а маршрут трамвая № 36, які заканчваецца ў ёй — спадчына ўнікальнай транспартнай лініі АРАНЭЛ - першага ў Расійскай імперыі праекта прыгарадных электрацягнікоў, які павінен быў звязаць Стрэльну з Нарвскай заставай. Таксама праз пасёлак праходзіць участак Балтыйскай лініі Акцябрскай чыгункі, па якой ідуць у тым ліку і прыгарадныя цягнікі з прыпынкам на станцыі Стрэльна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню згадваецца ў Пісцовай кнізе Водскай пяціны 1500 года, як вёска Стрелна на реце на Стрелне у моря у Кіпенскім пагосце Капорскага павета[1].

Пасля Сталбоўскага міру гэтыя землі адышлі да Швецыі, і ў 1630-х у Стрэльне з'яўляецца баронская сядзіба шведскага палітыка Іагана Шутэ Страл на Хоф. У сядзібе была прыстань, вадзяны млын, сажалка, аранжарэя і невялікая дамавая царква.

Паселішча Strelna пазначана на карце Інгерманландыі А. І. Бергенгейма, складзенай паводле шведскіх матэрыялаў 1676 года[2].

У пачатку XVIII стагоддзя Пётр I задумаў стварыць тут загарадную рэзідэнцыю, «рускую Версалію». У пятроўскія часы створаны драўляны палац Пятра I (1711—1717), Вялікі (Канстанцінаўскі) палац (пачатак будаўніцтва — 1720), закладзены Стрэльнінскі (Канстанцінаўскі) парк (архітэктары Ж.-Б. Леблон і Н. Мікеці, плошча звыш 140 га). У 1722 годзе Пётр I падарыў палац сваёй дачкі Лізавеце. Роля загараднай рэзідэнцыі пераходзіць да Пецяргофа, а Стрэльне адводзіцца роля «падарожнай рэзідэнцыі», аднак да 1917 года яна належала імператарскай сям'і.

У канцы XVIII стагоддзя Стрэльна стала прыватным вялікакняжацкім уладаннем — у 1797 годзе Павел I падарыў яе свайму другому сыну — вялікаму князю Канстанціну Паўлавічу, дзякуючы чаму вялікі палац і парк атрымалі назву, якая захавалася дагэтуль. Архітэктурная дамінанта комплексу — Канстанцінаўскі палац — пачаў будавацца па праекце Н.Мікеці ў 1720 годзе. У 1750-х гадах ён быў дабудаваны архітэктарам Б. Растрэлі, а пасля пажару 1803 года аднаўляўся са зменамі, унесенымі А. Н. Вараніхіным і Л. Рускам, абнаўляўся ў 1847—1851 гадах Х. П. Меерам, А. І. Штакеншнейдэрам і А. П. Бруловам.

З пачатку XIX ст. у наваколлях Стрэльны складваецца дачная мясцовасць. У 1830—40-я гг. у Стрэльне ўзнікае Арлоўскі парк (каля 19 га) з палацам і сядзібнымі пабудовамі.

У 1936 годзе насельніцтва пасёлка складала 13 800 чалавек. У пасёлку працаваў каніфольна-шкіпінаравы завод, Красназорскі агра-педтэхнікум і 3 школы[3].

У 1941—44 гг. падчас вайны пасёлак быў захоплены нямецкімі войскамі, якія развярнулі тут плацдарм для абстрэлу Ленінграда. Арлоўскі палац быў цалкам разбураны, пацярпелі ўсе пабудовы і паркі ансамбля. Стрэльна і Пецяргоф былі вызвалены Чырвонай арміяй у сераду 19 студзеня 1944 года.

У Канстанцінаўскім палацы пасля рэвалюцыі размяшчалася дзіцячая школа-калонія, санаторыя, у адноўленым пасле вайны будынку да 1991 года знаходзілася Арктычнае вучылішча, да 90-м гадам ён прыйшоў у запусценне.

Да 2003 года палац адноўлены як Дзяржаўны комплекс «Палац кангрэсаў».

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Парк Канстанцінаўскага палаца

Палацы[правіць | правіць зыходнік]

Паркі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]