Пасёлак гарадскога тыпу

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Пасёлак гарадскога тыпу або гарадскі пасёлак — тып пераходнага паміж горадам і вёскай паселішча згодна з савецкай класіфікацыяй.

У адрозненне ад сельскіх населеных пунктаў, у такіх пасёлках асноўная частка насельніцтва (не меней 85 %) не павінна быць занята ў сельскай гаспадарцы. У пасёлках гарадскога тыпу ў савецкі перыяд мінімальная колькасць жыхароў павінна была складаць 3 тысячы чалавек (у горадзе — 12 тысяч жыхароў). Часта ў такіх пасёлках было толькі адно галоўнае (горадаўтваральнае) прадпрыемства.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасёлкі гарадскога тыпу ўтвараліся згодна з указам Вярхоўнага Савета БССР ад 27 верасня 1938 года. Тады да іх залічылі 101 паселішча, ранейшых мястэчак. Статус астатніх мястэчак панізілі да вёсак.

У Беларусі крытэрыі аднясення населеных пунктаў да катэгорый усталяваны Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 года № 154-З «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле і парадку рашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнай будовы Рэспублікі Беларусь». Паводле яго, да катэгорыі пасёлкаў гарадскога тыпу адносяцца:

  • гарадскія пасёлкі — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва звыш 2 тыс. чалавек, якія маюць прамысловыя і камунальныя прадпрыемствы, сацыяльна-культурныя ўстановы, прадпрыемствы гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання;
  • курортныя пасёлкі — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва не менш за 2 тыс. чалавек, на тэрыторыі якіх размешчаны санаторыі, дамы адпачынку, пансіянаты, іншыя аздараўленчыя ўстановы, прадпрыемствы гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання насельніцтва, культурна-асветныя ўстановы;
  • рабочыя пасёлкі — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва не менш за 500 чалавек, размешчаныя пры прамысловых прадпрыемствах, электрастанцыях, будоўлях, чыгуначных станцыях і іншых аб'ектах.

Па стане на 2016 год у Беларусі налічвалася 90 пасёлкаў гарадскога тыпу, у тым ліку 81 гарадскі пасёлак, 1 курортны пасёлак, 8 рабочых пасёлкаў.

Зноскі

Шаблон:Адрасныя аб'екты