Пасёлак гарадскога тыпу Усвяты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пасёлак гарадскога тыпу
Усвяты
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
2 839[1] чалавек (2010)
Тэлефонны код
81150
Паштовы індэкс
182570
Пасёлак гарадскога тыпу Усвяты (Расія)
Пасёлак гарадскога тыпу Усвяты
Пасёлак гарадскога тыпу Усвяты (Пскоўская вобласць)
Пасёлак гарадскога тыпу Усвяты

Усвя́ты — пасёлак гарадскога тыпу, адміністрацыйны цэнтр Усвяцкага раёна Пскоўскай вобл. Расіі. Размешчана паміж двух азёр Узмень і Усвят, злучаных шырокай пратокай (возера Гарадзечнае), у 320 км на паўднёвы усход ад Пскова, у 63 км на паўднёвы усход ад чыгуначнай станцыі Невель, паблізу мяжы з Беларуссю. Насельніцтва — 2926 чал. (2008).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню згадваецца як горад Въсвячь у 1021 (пазней Въсвяты, Усвячь, Свячь, Усть-Свято) калі быў перададзены вял.кн. кіеўскім Яраславам полацкаму кн. Брачыславу Ізяславічу, быў у складзе Полацкага, затым Віцебскага княстваў. У 1320 далучаны Альгердам да ВКЛ як спадчына ягонай жонкі Марыі.

У пач. 16 ст. трапіў пад уладу Вялікага Княства Маскоўскага, у 1548 годзе быў вернуты у склад |Вялікага Княства Літоўскага. Знаходзіўся ва ўладанні Грычынавічаў, з 1554 года — Кішак. У час Інфлянцкай вайны, у 1562 годзе захоплены рускімі, якія у 1567 годзе пабудавалі крэпасць. У 1580 (15.8) вернуты войскамі Рэчы Паспалітай у склад Вялікага Княства Літоўскага, 17 жніўня 1580 горад наведаў Стэфан Баторый. У 1583 годзе, паводле Ям-Запольскага дагавору, прызнаны за Рэччу Паспалітай. У 1654 запохлены расійскімі войскамі, з 1658 — павятовы горад, у 1667 годзе, паводле Андрусаўскага дагавору, вернуты Рэчы Паспалітай.

Паводле інвентара 1743 года можна зрабіць выснову, што да таго часу Усвяцкі замак ужо страціў сваё значэнне як абарочнага пункта і быў толькі рэзідэнцыяй адміністратара і гаспадарчым цэнтрам уладання. Усвяты не мелі вуліц і былі падзелены на сем кварталаў. У горадзе налічвалася ўсяго 232 гаспадаркі: 160 гаспадарак мяшчан, 30 гаспадарак гараджан-агароднікаў, 34 гаспадаркі гараджан-бабылёў і 8 вольных людзей. Такім чынам, у горадзе пражывала не менш за 1 500 чалавек. Асаблівасцю нацыянальнага складу Усвят з'яўлялася поўная адсутнаць у горадзе яўрэяў[2].

З 1772 года, паводле першага падзелу Рэчы Паспалітай, у складзе Расійскай імперыі. У 1773 годзе Кацярына II падарыла Усвяты генерал-пракурору Расійскай імперыі кн. А. А. Вяземскаму.

З канца XVIII стагоддзя Усвяты — сяло Веліжскага павета, які ўваходзіў спачатку ў склад Пскоўскай, затым, з 1777 года, Полацкай, з 1796 года Беларускай, а з 1802 года Віцебскай губерні, цэнтр Усвяцкай воласці[2].

У пач. 19 ст. Усвяты перайшлі ва ўладанне графа Зубава, затым да Энгельгард (племяннік кн. Пацёмкіна), кн. Соф'я Юсупава, яе сын Аляксандр Пацёмкін, граф Шувалаў, граф Рыбап'ер, генерал Дурасаў, затым перайшоў да англічан Ідэна, Бальфура, Аршысціяда.

25 сакавіка 1918 Усвяты абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі мястэчка ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яго разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР[3]. У 1924 годзе Усвяты перайшлі ў склад Пскоўскай губерні[2].. У 1926 беларускія бальшавікі прасілі вярнуць Усвяты БССР, аднак Масква не задаволіла гэту просьбу[3]. У 1927 годзе горад стаў цэнтрам Усвяцкага раёна спачатку ў складзе Ленінградскай вобласці, з 1929 года — Заходняй вобласці з цэнтрам у Смаленску, з 1944 года — Вялікалукскай, з 1957 года — Пскоўскай вобласці[2].

З 1985 года — пасёлак гарадскога тыпу.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Сярод прадпрыемстваў Усвятаў — прамысловы камбінат, асфальтабетонны завод, пякарня.

Выдатныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

  • Усвяцкі замак (XVI ст.)
  • «Белы дом» (кан. 18 ст., на гарадзішчы) — колішняя летняя рэзідэнцыя кн. А. А. Вяземскага

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Pskov-obl-geo-stub

Шаблон:Адміністрацыйны падзел Усвяцкага раёна