Перайсці да зместу

Пат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
abcdefgh
8
d8 чорны кароль
c6 белы ферзь
f6 белы кароль
8
77
66
55
44
33
22
11
abcdefgh

Пат (фр.: pat, італ.: patta — «гульня ўнічыю») — становішча ў шахматнай партыі, пры якім бок, які мае права ходу, не можа яго выкарыстаць, бо ўсе ягоныя фігуры і пешкі пазбаўлены магчымасці зрабіць ход паводле правіл, прычым кароль не знаходзіцца пад шахам[1].

Вынік гульні пры ўзнікненні пата

[правіць | правіць зыходнік]

У сучасных класічных шахматах пат прыводзіць да нічыёй. Такое правіла канчаткова ўстанавілася ў XIX стагоддзі і ўваходзіць цяпер у збор шахматных правіл ФІДЭ. Але ў іншых шахматных гульнях, як сучасных, так і ў тых, што існавалі раней, правілы могуць адрознівацца. Напрыклад:

  • Пат прыносіў перамогу гульцу, які зрабіў апошні ход:
  • Пат прыносіў перамогу гульцу, які зрабіў апошні ход, але цана гэтай перамогі ніжэй, чым цана мата ці перамогі праз здачу праціўніка:
    • У XV—XVIII стагоддзях у Іспаніі пры гульні на грошы гулец, які паставіў пат, атрымліваў толькі палову стаўкі, абумоўленай за выйгрыш.
    • У гексаганальных шахматах Глінскага гулец, які паставіў праціўніку пат, перамагае, але калі звычайная перамога прыносіць пераможцы адно ачко, то ў выпадку пата пераможца атрымлівае 0,75 пункта, а той, хто прагуляў, — 0,25 пункта.
  • Пат прыносіў нічыю:
    • У Францыі і Італіі, а пасля 1800 года — у Вялікабрытаніі;
    • З XIX стагоддзя — агульнапрынятае правіла ў шахматах.
  • Забараняўся ход, пасля якога супраціўнік апынаўся пад патам, ва Усходняй Азіі да пачатку XX стагоддзя.
  • Гулец, які апынуўся пад патам, прапускаў чарговы ход паводле аднаго з варыянтаў правіл у сярэдневяковай Францыі.

Глядзіце таксама

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Пат - Шахматный словарь (руск.). Chess.com. Праверана 12 чэрвеня 2025.

Вонкавыя спасылкі

[правіць | правіць зыходнік]