Патагонскія Анды
Патагонскія Анды | |
---|---|
ісп. Andes Patagonicos | |
![]() Спадарожнікавы здымак НАСА. | |
47°46′ пд. ш. 72°12′ з. д.HGЯO | |
Горная сістэма | Анды |
Плошча | 295 542 км² |
Даўжыня | 1 364 км |
Шырыня | 379 км |
Найвышэйшая вяршыня | Сан-Валенцін |
Вышэйшы пункт | 4058 м |
Патагонскія Анды (Патагонскія Кардыльеры; ісп.: Andes Patagonicos) — паўднёвая частка горнага пояса Андаў, на поўдзень ад 39° паўднёвай шыраты, на тэрыторыі Чылі і Аргенціны.
Найвышэйшая кропка — гара Сан-Валенцін (4058 м). Для паўночнай часткі характэрныя моцная сейсмічнасць і актыўны вулканізм (вулканы Ланін, Асорна, Каркавада). Клімат умераны, вельмі вільготны: да 5000 мм ападкаў у год і больш. На поўдзень ад 46°30' паўднёвай шыраты размешчаны два буйных Патагонскіх ледавіковых плато: Паўночнае і Паўднёвае. Ля ўсходніх перадгор’яў — буйныя ледавіковыя азёры. У паўночнай частцы — хвойныя і лісцяныя вечназялёныя лясы, у паўднёвай — змешаныя лістападна-вечназялёныя і хвойныя. На тэрыторыі гор размешчана мноства нацыянальных паркаў.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Словарь современных географических названий / Рус. геогр. о-во. Моск. центр; Под общ. ред. акад. В. М. Котлякова. Институт географии РАН. — Екатеринбург: У-Фактория, 2006. (руск.)
- Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)