Патанджалі
Патанджалі | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | невядома |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | невядома |
Род дзейнасці | мовазнавец, матэматык, філосаф, пісьменнік |
Асноўныя інтарэсы | ёга |
![]() |
Патанджалі (санскр.: पतञ्जलि; жыў паміж IV ст. да н. э. і II ст. да н. э.) — старажытны індыйскі філосаф, заснавальнік раджа-ёгі.
Жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Звесткі пра жыццё Патанджалі дайшлі выключна ў форме легенд, што зацяжарвае канкрэтнае вызначэнне месца яго нараджэння і часу жыцця. Аднак «Махабхаш’я» («Вялікі каментар»), праца па граматыцы санскрыту, якую прыпісваюць Патанджалі, датуецца пачаткам II ст. да н. э., яна ўтрымоўвала прыклады з гісторыі дзяржавы Маур’яў. Такім чынам мяркуецца, што Патанджалі жыў прыкладна ў той жа перыяд. Разам з гэтым, у еўрапейскіх навукоўцаў няма поўнага паразумення, ці з’яўляўся аўтар «Махабхаш’і» і прац па ёзе адным і тым жа чалавекам.
У старажытных індыйскіх тэкстах Патанджалі часцяком называюць увасабленнем тысячагаловага валадара змей або змеем-увасабленнем асабістага Я бога Вішну. Лічыцца, што ён дасягнуў стану самадхі на поўдні сучаснай Індыі, меркавана на тэрыторыі Тамілнаду.
Працы
[правіць | правіць зыходнік]Патанджалі лічыцца аўтарам некалькіх прац:
- «Махабхаш’я» (санскр.: महाभाष्य «Вялікі каментар») — каментары да правілаў санскрыта
- «Патанджалатантра» (санскр.: पतंजलतंत्र) — медыцынскі трактат
- «Ёгасутра» (санскр.: योगसूत्र) — 196 каментараў па ёзе