Перайсці да зместу

Першамайскі сельсавет (Гарадоцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Першамайскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гарадоцкі раён
Уключае 31 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Вархі
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 449
Першамайскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Першама́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Вархі.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Паташнянскі сельсавет у складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Паташня. 9 кастрычніка 1929 года перайменаваны ў Першамайскі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Гарадоцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. Некаторы час цэнтрам сельсавета з’яўлялася вёска Ерамеева. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Паташня[1]. 4 сакавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Болецкага сельсавета (7 населеных пунктаў: Варахобы, Васькіна, Міхалі, хутар Міхалі, Петракі, Сяльцо і пасёлак цагельнага завода)[2]. 26 сакавіка 1973 года скасавана вёска Радзюкі[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Першамайскага сельсавета 43 населеныя пункты[4]. 4 красавіка 1975 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вархі[5]. 7 жніўня 1979 года скасавана вёска Сураўні[6], 11 красавіка 2013 года — станцыя Прудок[7], 29 верасня 2017 года — вёска Мініны[8], 24 верасня 2021 года — вёска Кажамякі[9], 29 снежня 2022 года — вёскі Барысенкі, Зуі 1 і Мамчыкава[10], 28 чэрвеня 2024 года — вёска Высоты[11].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1385 чалавек[12], з іх 89,7 % — беларусы, 9,1 % — рускія, 0,8 % — украінцы[13]; паводле перапісу 2019 года — 1449 чалавек[14].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 46. — 248 с. 10 000 экз.
  5. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 красавіка 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461).
  6. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 7 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
  7. Решение Городокского районного Совета депутатов от 11 апреля 2013 г. № 162 О территориальных единицах Городокского района
  8. Решение Городокского районного Совета депутатов от 29 сентября 2017 г. № 170 Об упразднении сельских населенных пунктов Городокского района Архівавана 5 кастрычніка 2018.
  9. Решение Городокского районного Совета депутатов от 24 сентября 2021 г. № 198 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Городокского района Архівавана 28 кастрычніка 2021.
  10. Решение Городокского районного Совета депутатов от 29 декабря 2022 г. № 277 Об упразднении сельских населенных пунктов Городокского района
  11. Решение Городокского районного Совета депутатов от 28 июня 2024 г. № 22 Об упразднении сельского населенного пункта Городокского района Витебской области
  12. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2023. Праверана 10 снежня 2023.
  13. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  14. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2024. Праверана 10 снежня 2023.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.