Паташня (Хойніцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Паташня
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
1795 год
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2346
Аўтамабільны код
3
Паташня на карце Беларусі ±
Паташня (Хойніцкі раён) (Беларусь)
Паташня (Хойніцкі раён)
Паташня (Хойніцкі раён) (Гомельская вобласць)
Паташня (Хойніцкі раён)

Пата́шня[1] (трансліт.: Patašnia, руск.: Поташня) — вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Судкоўскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У крыніцы, грунтаванай на звестках рэвізіі 1795 года, згаданае паселішча Запаташна ў складзе былога Загальскага староства, месцілася ў Рэчыцкім павеце Чарнігаўскага намесніцтва (губерні)[2], з 1797 года — Мінскай губерні Расійскай імперыі. У метрычным запісе Юравіцкага парафіяльнага касцёла, датаваным 5 красавіка 1796 года, вядзецца гаворка аб хросце айцом-дамініканам Бруна Лявіцкім немаўляці Феліцыяна, сына шляхетных Георгія і Юліяны з дому Скарадэцкіх Дубікоўскіх, кумамі былі шляхетныя Мікалай Навіцкі і Тэадозія Завітневічаўна; усе яны з Паташні (de villa Potasznia)[3]. «Запоташный Застенок» паказаны таксама на плане Генеральнага межавання Рэчыцкага павета 1796 года[4].

Аколіцы Паташня і Сачкоў (Шацкоў), іх насельнікі з ліку чыншавай шляхты на казённай зямлі Загальскага староства, якое трымаў часовы ўладальнік пан Солтан, прысутныя таксама ў шляхецкай рэвізіі 1811 года[5].

У парэформенны перыяд Паташня вядомая як паселішча (у розных крыніцах засценак ці аколіца, а таксама вёска) у Хойніцкай воласці [Рэчыцкага павету Мінскай губерні. Жыхары ад самага пачатку былі парафіянамі Юравіцкага касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі. У 1864 г. паташэнцы звярнуліся да Яго Эксцэленцыі мітрапаліта Станеўскага са скаргай на знішчэнне рыма-каталіцкай парафіі і руйнаванне касцёла дзеля ўладкавання праваслаўнай царквы[6]. З другой паловы 1860-х гадоў яны сталі парафіянамі Астраглядаўскага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Найбольш раннімі і пашыранымі ў паташэнцаў прозвішчамі былі Казлоўскія, Арлоўскія, Цішкевічы, Яворскія, Міхалоўскія, Сакалоўскія, Дубікоўскія, Скаратэцкія, Тамковічы, Навіцкія. На пачатак 1870 года тут налічвалася 27 мужчынскіх душ былых аднадворцаў, прыпісаных да воласці, 10 душ аднадворцаў, прыпісаных да Загальскага сельскага таварыства, 6 душ былых казённых сялян[7]. Паводле перапісу 1897 года 36 двароў, 212 жыхароў. На 1909 г. 30 двароў з 210 жыхарамі[8].

З 8 снежня 1926 года да 23 жніўня 1937 года цэнтр Паташненскага польскага сельсавета Хойніцкага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года да 26 ліпеня 1930 года Гомельскай акругі. У 1920—1930-х гааыдых існавалі вёскі Паташня і Новая Паташня. У 1930 годзе 41 двор, 180 жыхароў. Большую іх частку складалі каталіцкія альбо «польскія» сем’і. Меліся школа, хата-чытальня. У 1931 годзе арганізаваны калгас «ОСОАВИАХИМ», працавала кузня. У гады Вялікай Айчыннай вайны дзейнічала патрыятычнае падполле (кіраўнік Юліян Мечыслававіч Цішкевіч). 26 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года 419 жыхароў. Вёска ў складзе саўгаса «Хойніцкі» (цэнтр в. Казялужжа).

Да 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Казялужскага сельсавета[9]. У 2009 годзе перададзена ў склад Дварышчанскага сельсавета, які тады ж быў перайменаваны ў Судкоўскі сельсавет.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурноевзаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 72
  3. НГАБ у Мінску. Ф. 937. Воп. 1. Спр. 60. А. 47
  4. http://hojniki.ucoz.ru/index/paselishchy/0-159#
  5. НГАБ. Ф. 333. Воп. 9. спр. 263. А. 129—130, 161—162
  6. НГАБ. Ф. 1781. Воп. 32. Спр. 112. А. 2 — 3адв.
  7. Список волостей, обществ и селений Минской губернии на 01. 01. 1870 г. — Минск, 1870. Л. 71
  8. Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 163
  9. «Об изменении административно-территориального устройства Хойникского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 290 (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.2, кн.2. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2005. 520с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0330-6 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]