Патна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Горад
Патна
хіндзі: पटना
Patna Montage 2014.jpg
Краіна
Штат
Каардынаты
Плошча
3202 км²
Вышыня цэнтра
53 м
Водныя аб’екты
Афіцыйная мова
Насельніцтва
2 046 652 чалавек (2011)
Шчыльнасць
639 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
0612
Паштовыя індэксы
800 xxx
Аўтамабільны код
BR
Афіцыйны сайт
Патна на карце Індыі
Патна (Індыя)
Патна

Патна (хіндзі: पटना) — горад у паўночнай частцы Індыі, порт на рацэ Ганг, адміністрацыйны цэнтр штата Біхар. Адно з найстарэйшых бесперапынна заселеных паселішчаў у свеце. Сучасная Патна размешчана на паўднёвым беразе Ганга, які нясе змяшаныя воды рэк Гхагхры, Сон і Гандак. Насельніцтва складае 2 046 652 жыхары (2011)[1]. Працягласць горада ў даўжыню 25 км, у шырыню — да 10 км. Развіты тэкстыльная, харчовая прамысловасць, рамёствы. Маюцца ўніверсітэт і музей горада.

Старажытная Патна, якая насіла назва Паталіпутра, сталіца імперый Нандаў, Маур'яў, Шунгаў(руск.) бел. і Гупта[2], была велічным горадам і цудам таго часу. Яна размешчалася каля месца зліцця Ганга з Сонай. Паталіпутра была таксама знакамітым цэнтрам адукацыі і выяўленчых мастацтваў. Яе насельніцтва пры Маур'ях (каля 300 г. да н.э.) складала каля 400 000 чалавек.

Будысцкія, індуісцкія і джайнісцкія паломнікі імкнуліся ў Вайшалі, Раджгір, Наланду, Бодх-Гаю і Павапуры, якія знаходзіліся паблізу, і ў саму Патну, якая таксама з'яўлялася свяшчэнным горадам для сікхаў (тут нарадзіўся дзясяты і апошні гуру сікхоў Габінд Сінгх). Яна з'яўлялася ідэальным перавалачным пунктам на шляху ў любое месца ў гэтай акрузе. Помнікі старажытнасці ў горадзе і вакол яго з'яўляюцца сведкамі яго славутага мінулага.

Горад таксама з'яўляецца буйным адукацыйным і медыцынскім цэнтрам. Абнесены сцяной стары раён, які мясцовае насельніцтва называе Патна Сіці, з'яўляецца буйным гандлёвым цэнтрам.

Зноскі

  1. Urban Agglomerations/Cities having population 1 lakh and above (англ.) . Provisional Population Totals, Census of India 2011. Праверана 3 верасня 2012.
  2. Паталипутра

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Сталіцы штатаў і саюзных тэрыторый Індыі Шаблон:Гарады-мільённікі Індыі Шаблон:Будыйскае паломніцтва ў Індыі