Патраскі заліў
| Патраскі заліў | |
|---|---|
| Размяшчэнне | |
| 38°15′31″ пн. ш. 21°36′31″ у. д.HGЯO | |
| Вышэйстаячая акваторыя | Іанічнае мора |
| Краіны | |
| Упадаюць | Evinos[d], Peiros[d], Charadros[d], Glafkos[d] і Meilichos[d] |
Патраскі заліў (грэч. Πατραϊκός Κόλπος) — глыбокі заліў Іанічнага мора. Размешчаны паміж паўночна-заходнім узбярэжжам грэчаскага паўвострава Пелапанес і паўднёвым берагам нома Этолія і Акарнанія мацерыковай Грэцыі. На ўсходзе злучаны вузкім пралівам з Карынфскім залівам недалёка ад моста Рыа-Антырыа. Даўжыня заліва 40-50 кіламетраў, шырыня — ад 10 да 20 кіламетраў, плошча акваторыі — каля 350 км². На паўднёва-ўсходнім беразе заліва размешчаны буйны горад і порт Патры, на паўночным беразе заліва — горад і порт Місалонгі. Круглы год свабодны ад лёду. У заліве развіта суднаходства.
У 1571 годзе ў заліве адбылася адна з найбуйнейшых марскіх бітваў у гісторыі — Бітва пры Лепанта. У 1772 годзе падчас Першай Архіпелагскай экспедыцыі рускага флоту ў заліве адбылася бітва паміж рускай і турэцкай эскадрамі, якая завяршылася перамогай рускіх маракоў.
