Патрон (сабака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Патрон у Чарнігаўскай вобласці, 15 сакавіка 2022.

Патрон (нар. 2019) — сабака-пашукавік, джэк-расэл-тэр’ер, талісман Дзяржаўнай службы Украіны па надзвычайных сітуацыях. Стаў героем навін, мэмаў, сімвалам міжнароднага руху гуманітарнага размініравання.

Патрон не службовы сабака. З ім з 6-імесячнага ўзросту працавалі кінолагі. Ён наведваў прыватныя і групавыя заняткі, каб сацыялізавацца з іншымі людзьмі і сабакамі. Патрон меў паехаць у зону Аперацыі аб'яднаных сіл як валанцёр, але 24 лютага 2022 пачалося ўварванне Расіі ва Украіну, і сабака застаўся выконваць свае абавязкі. Роля Патрона ў тым, што гэта талісман, які падтрымлівае баявы дух. Таксама ён з дапамогаю нюху добра знаходзіць выбохоўку, і калі нешта небяспечнае ён вынюхвае – далей працуюць сапёры. Пасля кожнага выбуху адбываецца правяранне, ці ўсе небяспечныя матэрыялы былі знішчаныя, — Патрон адмыслова рыхтаваўся адрозніваць розныя віды выбухоўкі і выбухованебяспечных матэрыялаў[1].

Адзначаны прэміяй Palm Dog Award Канскага кінафестывалю 2022[2].

Зноскі