Патрык Сібамана
| Нарадзіўся |
15 кастрычніка 1996[1] (30 гадоў) |
||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Грамадзянства |
|
||||||||||||||||||
| Рост | 180 см | ||||||||||||||||||
| Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||
| Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
| Клуб |
|
||||||||||||||||||
| Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
| Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Патрык Сібамана (англ.: Patrick Sibomana; нар. 15 кастрычніка 1996, Кігалі, Руанда) — руандыйскі футбаліст, паўабаронца мазамбікскага клуба «Ферувіярыу» з Бейры і былы ігрок нацыянальнай зборнай Руанды.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаў кар’еру ў клубе «Ісонга», а ў 2013 годзе перайшоў у АПР, з якім стаў трохразовым чэмпіёнам Руанды і двухразовым уладальнікам Кубка Руанды.
У жніўні 2017 года пасля прагляду падпісаў трохгадовы кантракт з беларускім клубам «Шахцёр» з Салігорска[2]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 13 жніўня 2017 года ў хатнім матчы з «Мінскам» (3:0), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін. Неўзабаве, аднак, атрымаў траўму, вярнуўся ў строй толькі ў самым канцы сезона 2017. У сезоне 2018 гуляў пераважна за дубль, за асноўную каманду згуляў толькі ў адным матчы чэмпіянату Беларусі і ў адным кубкавым. У снежні 2018 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Шахцёрам»[3].
У лютым 2019 года вярнуўся ў Руанду, папоўніўшы склад клуба «Мукура»[4]. Улетку таго ж года далучыўся да танзанійскага клуба «Янг Афрыканс». У верасні 2020 года перайшоў у «Паліс», дзе гуляў да канца сезона 2021/22. У лютым 2023 года стаў іграком мазамбікскага «Ферувіярыу».
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 2012—2015 гадах выступаў за нацыянальную зборную Руанды. У 2019 годзе зноў быў выкліканы ў нацыянальную каманду.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Руанды (3): 2013/14, 2014/15, 2015/16
Срэбраны прызёр чэмпіянату Руанды: 2016/17
Бронзавы прызёр чэмпіянату Руанды (2): 2012/13, 2018/19
Уладальнік Кубка Руанды (2): 2014, 2017
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2018
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2017
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Patrick Sibomana // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Футбол. Патрик Сибомана заключил трехлетний контракт с солигорским "Шахтером" Архівавана 7 кастрычніка 2017.
- ↑ "Шахтер" расстался с Лаптевым, Шимуновичем, Янушкевичем и еще четырьмя футболистами
- ↑ Селекционные ошибки и редкие попадания «Шахтера» последних сезонов. Где они сейчас?(недаступная спасылка)
- Нарадзіліся 15 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1996 годзе
- Нарадзіліся ў Руандзе
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Руанды
- Ігракі зборнай Руанды па футболе
- Ігракі ФК АПР
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Мукура
- Ігракі ФК Янг Афрыканс
- Ігракі ФК Паліс Кігалі
- Ігракі ФК Ферувіярыу Бейра