Патрыстычны інстытут «Аўгустыніянум»
| Патрыстычны інстытут «Аўгустыніянум» | |
|---|---|
| лац.: Institutum Patristicum Augustinianum | |
| Арыгінальная назва | лац.: Institutum Patristicum Augustinianum |
| Заснаваны | 1969 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Рым |
| Сайт | patristicum.org |
Патрыстычны інстытут «Аўгустыніянум» (лац.: Institutum Patristicum Augustinianum) — каталіцкая вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Рыме, якая кіруецца Святым Прастолам.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Інстытут асацыяваны з Папскім Латэранскім універсітэтам і спецыялізуецца на вывучэнні айцоў Касцёла, у прыватнасці, на вывучэнні спадчыны Аўгусціна Аўрэлія. Гэта адзіная ВНУ ў свеце, якая прысвойвае ступень доктара ў галіне патрыстыкі.
ВНУ мае адну з найлепшых бібліятэк у гэтай галіне. Кнігазбор складае каля 60 тысяч тамоў і 500 назваў часопісаў. Выдаецца часопіс «Аўгустыніянум» і серыя «Studia Ephemeridis Augustinianum». З 2008 года супрацоўнічае з Рымскім універсітэтам «Ла Сапіенца».
«Аўгустыніянум» лічыцца прамым спадкаемцам вучэльні «Studium Generale», якая дзейнічала ў Рыме ў XIV стагоддзі і належала ордэну манахаў-аўгусцінцаў. Ён быў заснаваны аўгусцінцамі і ў іх гонар захаваў імя святога Аўгусціна. У лістападзе 1989 года інстытут быў афіцыйна падпарадкаваны Кангрэгацыі каталіцкай адукацыі. Цяперашнім прэзідэнтам з’яўляецца Джузэпэ Каруза.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы